Камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

Дата пачатку работы камісіі: 18.10.2016


ПЫТАННІ КАМПЕТЭНЦЫІ

1. Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, тлумачэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

2. Заканадаўства аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь. Афіцыйныя геральдычныя і іншыя сімвалы.

3. Заканадаўства аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ўладкаванні дзяржавы. Статус сталіцы Рэспублікі Беларусь.

4. Выбарчая сістэма. Рэферэндум. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

5. Заканадаўства аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

6. Заканадаўства аб Парламенце ― Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

7. Заканадаўства аб органах выканаўчай улады, органах Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

8. Заканадаўства аб мясцовым кіраванні і самакіраванні.

9. Заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

10. Заканадаўства аб дзяржаўнай службе.

11. Заканадаўства аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь.

12. Рэгламент Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і кантроль за яго выкананнем.

13. Разгляд пытанняў аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыняцці адстаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вылучэнні абвінавачвання супраць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады.

14. Разгляд пытанняў аб дачы згоды Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на назначэнне Прэмер-міністра Рэспублікі Беларусь, даверы Ураду, выказванні недаверу Ураду, адабрэнні і адхіленні праграмы дзейнасці Урада.

Навіны
Кантакты
Прыёмная      тэл./факс  222-67-10
 
Усе камісіі