Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Пісьмовыя звароты можна накіроўваць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыят на адрас: вул. Савецкая, д. 11, 220010, г. Мінск.

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыяце арганізавана ў адпаведнасці з:

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату».

Работа дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1998 года «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Асабісты прыём

Парадак асабістага прыёму
Графік асабістага прыёму

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей — асабісты прыём) у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Сакратарыяце праводзіцца Старшынёй Палаты прадстаўнікоў, яго намеснікам, старшынямі пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў альбо па іх даручэнні намеснікамі старшыняў гэтых камісій, Начальнікам Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, яго намеснікам (намеснікамі) па зацверджаным Старшынёй Палаты прадстаўнікоў графіку.

У выпадку адсутнасці ў дзень асабістага прыёму Старшыні Палаты прадстаўнікоў асабісты прыём праводзіць яго намеснік. Пры адсутнасці намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў асабісты прыём праводзіць адзін са старшыняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, а ў выпадку адсутнасці старшыняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў — іх намеснікі.

Арганізацыю асабістага прыёму ў Палаце прадстаўнікоў і яе Сакратарыяце забяспечвае Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да Старшыні Палаты прадстаўнікоў, яго намесніка, старшынь пастаянных камісій, намеснікаў старшынь гэтых камісій, Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, яго намесніка (намеснікаў) ажыццяўляецца супрацоўнікамі Аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў у працоўныя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін пры асабістым звароце заяўнікаў, а таксама пры іх звароце па тэлефоне (017) 222-62-52.

Заяўнік можа запісацца на пэўныя дату і час толькі адзін раз. Права выкарыстання вылучанага часу асабістага прыёму не можа быць перададзена іншай асобе.

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу ў заяўнікаў запытваюцца дадзеныя заяўніка (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання) (назва юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання), кантактны тэлефон (пры яго наяўнасці)), удакладняюцца сутнасць пытання, у якія арганізацыі заяўнікі звярталіся для вырашэння сваіх пытанняў, іншая інфармацыя, неабходная для забеспячэння якаснага і арганізаванага асабістага прыёму.

Асабісты прыём з мэтай растлумачэння арганізацыйных пытанняў работы Палаты прадстаўнікоў, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, пытанняў даведачна-кансультацыйнага характару, а таксама тлумачэнні парадку асабістага прыёму ажыццяўляюць супрацоўнікі Аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў у працоўныя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём у выпадку:

калі звароты па пытаннях не адносяцца да кампетэнцыі Палаты прадстаўнікоў;

звароту ў неўпаўнаважаныя дні і гадзіны;

калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго;

калі заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад’яўлення заяўнікам дакументаў, якія сведчаць іх асобу. Пры звароце ў інтарэсах іншых асоб іх прадстаўнікі таксама прад’яўляюць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Асабісты прыём праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, д. 11.

 

Тэлефоны для даведак: (017) 222-62-52; (017) 222-63-58.

ГРАФІК

асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Палаты  прадстаўнікоў і Сакратарыята Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


Хто прыймае

Дні прыёму

Час прыёму

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П.

1-ы панядзелак

8.00 — 13.00

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштук Б.К.

4-ы панядзелак

8.00 — 13.00

Кіраўніцтва пастянных камісій Палаты прадстаўнікоў

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Гуйвік Н.В.

3-і чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Міхневіч В.У.

2-і чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А.

3-і аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б.

2-і аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцые Марзалюк І.А.

1-ы чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіч А.М.

2-і панядзелак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах
Варанецкі В.І.

4-я серада

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чырнобыльскай катастрофы  Кананчук Т.П.

3-і панядзелак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Дабрыніна Л.А.

1-ы аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы
Шчэпаў У.А.

4-ы аўторак

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Красоўская Т.П.

4-ы чацвер

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі по ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э.

1-я серада

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Дарагакупец Ю.І.

2-я серада

8.00 — 13.00

Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А.

1-я пятніца

8.00 — 13.00

 Кіраўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў

Начальнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Юркевіч Г.І.

3-я серада

8.00 — 13.00

Намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Кузупаў Дз.У.

2-я пятніца

8.00 — 13.00

Намеснік Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў 
Лапша І.М.
3-я пятніца 8.00 — 13.00

Заўвага: асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне 222-62-52 або у адмысловай рубрыцы на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (www.house.gov.by).

Электронныя звароты

Грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў
Юрыдычных асоб

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты размяшчаюцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у адмысловай рубрыцы на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (www.house.gov.by).

Электронны зварот грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне), выкладаецца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты грамадзян у абавязковым парадку павінны ўтрымліваць:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;

адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

выкладанне сутнасці звароту;

адрас электроннай пошты грамадзяніна.

У электронных зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі грамадзян, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі,— не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

выкладзены не на беларускай або рускай мове;

не змяшчаюць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

не змяшчаюць выкладу сутнасці звароту;

не змяшчаюць адраса электроннай пошты грамадзяніна;

змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выказванні;

падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў грамадзян;

змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, яе Сакратарыята;

прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

з грамадзянінам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты грамадзян, названы ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ў выпадках, вызначаных часткай 2 пункта 5 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты размяшчаюцца юрыдычнымі асобаміў адмысловай рубрыцы на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (www.house.gov.by).

Электронныя звароты юрыдычных асобвыкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты юрыдычных асоб у абавязковым парадку павінны ўтрымліваць:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

поўнае найменне юрыдычнай асобы;

месца знаходжання юрыдычнай асобы;

выкладанне сутнасці звароту;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць зварот;

адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

У электронных зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі юрыдычных асоб, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

выкладзены не на беларускай або рускай мове;

не змяшчаюць поўную назву юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання;

не змяшчаюць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць зварот

не змяшчаюць выкладу сутнасці звароту;

не змяшчаюць адраса электроннай пошты грамадзяніна;

змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выказванні;

падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка юрыдычнай асобы;

змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, яе Сакратарыята;

прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

з юрыдычнай асобай спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы, названы ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, вызначаных часткай 2 пункта 5 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Пытанне-Адказ

Пытанне: У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паступаюць шматлікія электронныя звароты грамадзян, якія ўтрымліваюць прапанову аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» у частцы замацавання абавязку вытворцы (прадаўца, пастаўшчыка, прадстаўніка, выканаўцы) даводзіць да спажыўца інфармацыю аб таварах (работах, паслугах), а таксама аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах) на беларускай і рускай мовах.
Адказ:
Пытанне: У адрас дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання паступаюць шматлікія звароты, якія ўтрымліваюць прапановы грамадзян па пытанні пастаяннага пражывання і (або) працы дэпутата Палаты прадстаўнікоў на тэрыторыі выбарчай акругі.
Адказ:
Пытанне: Ці прадугледжвае дзеючае заканадаўства, якое рэгулюе пытанні, звязаныя з прыватызацыяй жылля, магчымасць прыватызацыі жылых памяшканняў без наяўнасці дакументаў, якія сведчаць аб дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння такіх памяшканняў і ўзнікнення права дзяржаўнай уласнасці на іх, а таксама дакументаў, якія сведчаць аб праведзенай дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны?
Адказ:
Пытанне: Ці мае права праўленне таварыства ўласнікаў прымусіць грамадзян, якія пражываюць у жылым доме, што знаходзіцца на абслугоўванні гэтага таварыства, да аказання дадатковых жыллёва-камунальных паслуг і да іх аплаты?
Адказ:
Пытанне: Якія падатковыя прэферэнцыі прадугледжаны для фізічных асоб пры аплаце навучання ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь?
Адказ:
Пытанне:

Дзе можна набыць дзяржаўныя каштоўныя паперы, якія выпускаюцца для фізічных асоб у дакументарнай форме? 

Адказ:
Пытанне: Якія паўнамоцтвы і парадак звароту ў пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь?
Адказ:
Пытанне: У нашым шматкватэрным жылым доме праводзіцца капітальны рамонт. Уласнікам кватэр прапануюць усталяваць новыя газавыя пліты, ванны, прыборы ўліку вады. Пры гэтым кожны ўласнік павінен аплаціць кошт гэтага абсталявання і яго ўстаноўку. Ці правамерная гэта прапанова? Хто павінен аплачваць устаноўку названага абсталявання?
Адказ:
Пытанне: Часткай чацвёртай артыкула 66 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» замацавана, што акцыянернае таварыства, удзельнік якога можа адчужаць акцыі, якія яму належаць, толькі са згоды іншых акцыянераў і (або) абмежаванаму колу асоб, прызнаецца закрытым акцыянерным таварыствам (ЗАТ). Ці азначае сфармуляванае, што пры продажы акцыянерам акцый ЗАТ ён можа прадаць акцыі заведама абмежаванаму колу асобаў — такім жа акцыянерам ЗАТ, але пры гэтым выбраць, прадаваць акцыі аднаму або некалькім акцыянерам без згоды астатніх акцыянераў ЗАТ?
Адказ:

Warning: Unknown: write failed: No space left on device (28) in Unknown on line 0

Warning: Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/var/lib/php/sessions) in Unknown on line 0