Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.03.2019

Адчуць настрой людзей

23 марта  2019 года

Такая мэта правядзення прыёму грамадзян і сустрэчы з насельніцтвам

На бягучым тыдні адбыліся сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Ігара Часнака з жыхарамі аграгарадка Ігрушка і прыём грамадзян гэтага населенага пункта дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Пятром Атрошчанка.

Старшыня Ігрушкаўскага сельвыканкама Аляксандр Толкач прадставіў гасцей і прапанаваў прысутным задаваць пытанні, якія іх хвалююць, каб тут жа, на месцы, атрымаць кампетэнтныя адказы.

– Я ўпэўнены, тое, аб чым мы сёння павядзем размову, будзе ў далейшым абмяркоўвацца ў сем’ях, з суседзямі, са знаёмымі, – адразу заўважыў Пётр Атрошчанка. – Мяне, як прадстаўніка Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы, хвалюе пытанне наркотыкаў. Варта заўважыць, што гэта зло распаўсюджваецца ўсё больш і больш. Тыдзень таму грамадская арганізацыя «Маці-328» (328 – гэта артыкул Крымінальнага кодэкса, які датычыць незаконных аперацый з наркотыкамі і прадугледжвае тэрміны пазбаўлення волі на 10-12 гадоў) звярнулася ў Палату прадстаўнікоў з просьбай перагледзіць крымінальныя справы і знізіць тэрміны пакарання за ўчыненыя злачынствы. Чыста па-чалавечаму іх шкада. Але, пагадзіцеся, калі пакаранне будзе больш мяккім, то можа наступіць рост такіх злачынстваў.

Далей Пётр Аляксеевіч нагадаў трагічны выпадак у Стоўбцах, калі дзесяцікласнік учыніў двайное забойства ў школе: загінулі настаўніца і вучань 11 класа. Адзначыў, што пасля гэтага надзвычайнага здарэння ва ўсіх беларускіх школах узмацнілі меры бяспекі, распрацавалі алгарытм кантролю занятасці падлеткаў пасля вучобы, задаліся пытаннем, што трэба рабіць для таго, каб такога больш не паўтарылася.

А на прапанову – «Мы гатовы выслухаць кожнага з вас» – пытанні ад вяскоўцаў не прымусілі сябе чакаць. У прыватнасці, многіх хвалюе неналежны стан дарог па вуліцах аграгарадка, добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак і спілаванне на іх аварыйных дрэў, адсутнасць вадапою для кароў, што ўтрымліваюцца ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, гандлёвае абслугоўванне.

Размова вялася і аб дрэнных дарогах у вёсцы Каменка, а таксама аб дамах, у якіх ніхто не пражывае. І тут старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Часнок патлумачыў прысутным, што прыняты Указ № 357 «Аб пустуючых і старых дамах», які паскорыць працэс вызначэння дамоў, якія адносяцца да пустуючых і старых і далейшага навядзення парадку на зямлі. Акрамя таго, цяпер спрошчаны парадак продажу старых і пустуючых дамоў і Указ № 37 удакладняе і спрашчае працэдуру прыняцця рашэння.

Як бачна, кола праблем, якія хвалююць людзей, дастаткова традыцыйнае. Але тут жа выказваліся добрыя словы ў адрас работнікаў мясцовага паштовага аддзялення сувязі, фельчарска-акушэрскага пункта, Ігрушкаўскай сярэдняй школы. Задаволены вяскоўцы і аўтобуснымі зносінамі. Была выказана падзяка за перазалужэнне пашы для кароў.

– Вельмі важна, каб быў пачуты кожны чалавек, – адзначыў напрыканцы Ігар Часнок. – Падчас такіх сустрэч мы імкнемся адчуць настрой людзей, убачыць іх праблемы. А калі праблема наспявае, працаваць на апярэджанне.

Таццяна ТАЛКАЧОВА

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць