Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
24.06.2019

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у калектывах Бярэзіншчыны

24 июня 2019

Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне развіцця культуры і захаванні гістарычнай памяці беларускага народа разглядаліся падчас сустрэчы з культработнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Міхайлавіча Навіцкага і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Пятра Аляксеевіча Атрошчанкі. Не губляюць актуальнасці названыя тэмы як для творчых людзей, так і для ўсіх грамадзян у цэлым. Тым больш, што сёлетні год юбілейны. Хутка краіна адзначыць 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Не абышоў увагай дэпутат і моўнае пытанне. Ён адзначыў, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі грамадзянамі права выбару мовы для навучання і выхавання.

Асобна парламентарый спыніўся на новаўвядзеннях у заканадаўстве. У прыватнасці, падрабязна расказаў аб зменах, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”.

Таксама П.А. Атрошчанка зрабіў акцэнт на асобных момантах, што тычацца палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне і рэгіёне, расказаў пра законапраекты, ужо прынятыя і тыя, што сёння разглядаюцца ў Парламенце. Падрабязна спыніўся на новаўвядзеннях у антыкарупцыйным і антынаркатычным заканадаўстве.

У гэты ж дзень Пётр Аляксеевіч правёў прыём грамадзян, а таксама наведаў раённы цэнтр рамёстваў, дзе пазнаёміўся з творчымі набыткамі бярэзінцаў.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Працяг тэмы чытайце на старонках раённай газеты.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць