Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

02.06.2020

Ананіч: у беларускага народа хопіць мудрасці дастойна прайсці выбарчую кампанію

02 чэрвеня 2020

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускага народа хопіць мудрасці дастойна прайсці выбарчую кампанію. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч.

"Кампанія па выбарах кіраўніка дзяржавы высвеціла ўвогуле не новую тэму, - адзначыла яна. - Далёка не ўсім да спадобы Беларусь, суверэнная і незалежная краіна, дзе сацыяльная справядлівасць, развіццё без майданаў і ўзрушэнняў былі, ёсць і, упэўнена, застануцца найважнейшымі складнікамі далейшага стварэння. Менавіта такі курс у аснове поспехаў краіны, яе аўтарытэту і паважання ў свеце. Не заўважаць відавочныя дасягненні Беларусі, а тым больш чарніць пройдзены краінай шлях як мінімум безадказна".

Парламентарый падкрэсліла, што, на жаль, ужо на этапе збору подпісаў бачны спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне любым шляхам, не грэбуючы маніпуляцыямі на эканамічных і эпідэміялагічных цяжкасцях, у тым ліку з актыўным разаграваннем у сацыяльных сетках, знешнім медыйным уздзеяннем. "Асобныя прэтэндэнты адкрыта заяўляюць, што іх мэта зусім не выбары, не абмеркаванне шляхоў развіцця краіны, а звяржэнне дзеючай улады. І гэта ў такі складаны перыяд, калі літаральна ўвесь свет змагаецца з выклікамі і пагрозамі, выкліканымі каранавіруснай пандэміяй. На які вынік разлічваюць такія прэтэндэнты? Якую светлую будучыню абяцаюць беларусам? - задалася пытаннем Лілія Ананіч. - Упэўнена, у нашага народа, які жыве сваім розумам і сваёй працай, хопіць мудрасці дастойна прайсці выбарчую кампанію, не дапусціць развалу краіны і расколу ў грамадстве".

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by