Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

20.09.2022

Андрэйчанка: Беларусь дастойна трымае санкцыйны ўдар

20 верасня 2022

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дастойна трымае санкцыйны ўдар, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не менш важны заканадаўчы прыярытэт ляжыць у плоскасці тых мер, якія неабходна прыняць, каб нівеліраваць уплыў заходніх санкцый і забяспечыць паскораныя тэмпы развіцця нацыянальнай эканомікі. У прынцыпе, сёння можна ўпэўнена гаварыць, што рэспубліка дастойна трымае санкцыйны ўдар. Стабільна функцыянуюць фінансавая сістэма і ключавыя прадпрыемствы рэальнага сектара. Надзейна забяспечана харчовая бяспека. Расце дадатнае сальда гандлёвага балансу", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Але расслабляцца нельга, паколькі сітуацыя ў свеце мяняецца імкліва і часам непрадказальна, адзначыў спікер. "Ва ўмовах вострай міжнароднай канкурэнцыі дзяржава абавязана дзейнічаць на апярэджанне. Абарона прадпрыемстваў, захаванне працоўных калектываў, садзейнічанне развіццю дзелавой ініцыятывы - гэта сёння вельмі важныя напрамкі нашай работы, - адзначыў ён. - Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, людзі хочуць жыць у міры, дабрабыце і дастатку не заўтра, а тут і цяпер. Мы павінны імкнуцца да стварэння менавіта такой эканамічнай мадэлі. І тут шмат залежыць ад кемлівасці заканадаўцаў. Таму неабходна своечасова ўнесці запатрабаваныя бізнесам і грамадствам навацыі, якія датычацца архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, гаспадарчай дзейнасці, урэгулявання неплацежаздольнасці і ліцэнзавання. Адказна трэба падысці да работы над пакетам бюджэтна-падатковых законапраектаў. У нас яшчэ ёсць магчымасць унесці свае прапановы. Яны павінны быць узважанымі і абгрунтаванымі. Важна не проста патраціць бюджэтныя грошы, а зрабіць гэта з розумам, каб яны працавалі і прыносілі краіне рэальную карысць".

Павышанай увагі да сябе патрабуе і вырашэнне актуальных пытанняў сацыяльнага парадку дня. "Да канца года нам трэба будзе разгледзець шэраг праектаў законаў у сферы працоўных адносін, занятасці, адукацыі, медыцыны і сацыяльнай абароны. Нарэшце, яшчэ адзін маштабны напрамак заканатворчасці датычыцца пераразмеркавання ўладных паўнамоцтваў. Задача няпростая. З аднаго боку, неабходна забяспечыць большую самастойнасць рэгіёнаў. У той жа час нам ні ў якім разе нельга разбалансаваць кіраўніцкі механізм, - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. - Спатрэбіцца ўдумлівы аналіз дзеючага заканадаўства і праектаў законаў, якія паступаюць у Палату прадстаўнікоў у адпаведнасці з планам іх падрыхтоўкі на 2022 год, на прадмет мэтазгоднасці зрушэння цэнтраў цяжару ў прыняцці рашэнняў. Таму трэба больш цесна працаваць з правапрымяняльнікамі, арыентуючыся на той вопыт, які быў напрацаваны пры карэкціроўцы Кодэкса аб зямлі і некаторых іншых дакументаў".

"Вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства важна і ў кантэксце паглыблення беларуска-расійскай інтэграцыі. Паколькі рэалізацыя крытычна важных праектаў у сферах імпартазамяшчэння і прамысловай кааперацыі ў многім залежыць ад кіраўнікоў розных рангаў і ініцыятывы мясцовых улад. Наша задача - садзейнічаць яе разняволенню, - дадаў Уладзімір Андрэйчанка. - Гэту ж праблематыку трэба трымаць у галаве і пры падрыхтоўцы чарговай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Дэпутаты павінны актыўней падказваць і чыноўнікам, і бізнесу тыя магчымасці, якія яны па шэрагу прычын сёння не заўважаюць, і заахвочваць іх да прыняцця больш рашучых мер. У нашых агульных інтарэсах умацаваць эканамічны імідж Беларусі, Расіі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым у вачах сусветнай супольнасці. Паколькі краін і народаў, нязгодных з правіламі, якія навязваюць усяму свету ЗША і іх саюзнікі, на планеце большасць".

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by