Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Андрэйчанка: дэпутаты адкрыты да дыялогу з усімі грамадзянамі
21 жніўня 2020
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты адкрыты да дыялогу з усімі грамадзянамі, заявіў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я скажу адназначна, што ўлада працуе дзеля людзей. Самае галоўнае сёння - гэта, вядома, захаваць дзяржаву і стабільнасць. А для гэтага трэба, каб мы ўсе выконвалі Канстытуцыю, законнасць. Нам сёння трэба ўсім супакоіцца, адысці ад гэтых эмоцый, уключыць розум. Таму што ўсе гэтыя разборкі, забастоўкі - проста наіўная хлусня, што пасля гэтага стане лепш. Мы проста скоцімся ў бездань канфлікту, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Дэпутацкі корпус адкрыты да дыялогу з любымі сіламі і з усімі нашымі грамадзянамі".
Спікер падкрэсліў, што ў міжсесіённы перыяд дэпутаты актыўна працуюць над падрыхтоўкай законапраектаў. У іх ліку - праекты новых КоАП і ПВКоАП, якія рыхтуюцца да разгляду ў другім чытанні на асенняй сесіі. Акрамя таго, у рабоце знаходзіцца законапраект аб гаспадарчых таварыствах і важнейшы дакумент - бюджэт краіны на 2021 год. Другі важны напрамак - работа ў акругах, пастаянная сувязь з насельніцтвам. "Мы бачым, што людзі выказваюць вялікую трывогу за тое, што сёння адбываецца ў Беларусі. Яны адзначаюць, што мы ўсе разам пабудавалі свой дом - суверэнную, незалежную дзяржаву, з якой сёння лічацца ў свеце, якая мае вялікі аўтарытэт на міжнароднай арэне. Таму ніхто не мае права сёння, ніякія ні знешнія, ні ўнутраныя сілы, дэстабілізаваць сітуацыю. Інакш мы страцім краіну", - сказаў ён на заканчэнне.
Усе інтэрв'ю