Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

05.05.2020

Андрэйчанка: дэпутаты падключацца да рэалізацыі мер па падтрымцы эканомікі на фоне каранавіруса

05 мая 2020

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты павінны падключыцца да рэалізацыі пакета мер па падтрымцы эканомікі на фоне каранавіруса. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер падкрэсліў, што асаблівы клопат дэпутатаў - аказанне садзейнічання ў вырашэнні эканамічных праблем акругі. "Неабходнасць выканання асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця ніхто не адмяняў. Дэпутаты павінны падключыцца да рэалізацыі ўказа, у якім змешчаны пакет мер па падтрымцы галін і прадпрымальнікаў", - сказаў ён.

Каранавірус уносіць карэктывы ў жыццё грамадства. "І ў гэтай сітуацыі дэпутаты павінны засяродзіць сваю ўвагу на дапамозе насельніцтву, перш за ўсё пажылым і адзінокім людзям, інвалідам, - дадаў Уладзімір Андрэйчанка. - З асаблівай адказнасцю і ўвагай трэба падысці і да работы з іншымі катэгорыямі грамадзян. На першым месцы - жыццё і здароўе людзей".

Старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць неабходным прадоўжыць дабрачынныя акцыі па падтрымцы ўрачоў, інтэрнаў, студэнтаў-медыкаў. Дзякуючы іх самаадданасці сітуацыю з каранавірусам у краіне ўдаецца трымаць пад кантролем. "Але расслабляцца, зразумела, нельга. Кожны, хто можа ўнесці ўклад у агульную справу, павінен гэта зрабіць. Паколькі стрымліванне эпідэміі сёння стала, па сутнасці, галоўным напрамкам сумеснай дзейнасці дзяржавы і грамадства", - рэзюмаваў спікер.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by