Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

15.01.2020

Андрэйчанка: дэпутаты павінны максімальна глыбока працаваць са зваротамі грамадзян

15 СТУДЗЕНЯ 2020, 15:05

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Са зваротамі грамадзян дэпутаты павінны разбірацца максімальна глыбока, па-дзелавому. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на семінары для азнаямлення дэпутатаў з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "Эталон" і іншымі дзяржаўнымі інфармрэсурсамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер запатрабаваў выключыць усялякі фармалізм пры разглядзе зваротаў і падрыхтоўцы адказаў. "Трэба выключыць фармалізм, адпіскі, шаблонныя адказы. Ні адно пытанне не павінна заставацца без увагі грамадзян. Трэба разбірацца максімальна глыбока, па-дзелавому, і даваць канкрэтныя адказы людзям", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка заклікаў дэпутатаў у час камандзіровак у выбарчыя акругі рэгулярна наведваць працоўныя калектывы, інфармаваць людзей аб рабоце парламента, прынятых кіраўніком дзяржавы і органамі ўлады рашэннях, расказваць аб рэалізацыі найбольш актуальных законаў пасля іх уступлення ў сілу. "Умейце слухаць, чуць людзей, дапамагайце ім у вырашэнні іх праблем", - сказаў ён.

Спікер парэкамендаваў парламентарыям арганізоўваць абмен інфармацыяй аб праблемных пытаннях, узнятых выбаршчыкамі. "Такі падыход дапаможа выявіць сістэмныя праблемы, характэрныя для многіх рэгіёнаў і вынесці іх на рэспубліканскі ўзровень", - упэўнены ён.

Прынцыповае значэнне мае павышэнне адкрытасці парламенцкай дзейнасці. Для гэтага, на думку спікера, трэба выкарыстоўваць рэсурсы персанальных сайтаў дэпутатаў, сацыяльныя сеткі.

Уладзімір Андрэйчанка абазначыў таксама задачы па развіцці міжпарламенцкіх кантактаў: "У цэнтры ўвагі павінны быць пытанні рэалізацыі экспартнага патэнцыялу краіны, прыцягнення замежных інвестыцый, умацавання міжкультурных сувязей, пашырэння нацыянальных інтарэсаў".

"Пры напаўненні міжнароднага супрацоўніцтва канкрэтнымі праектамі трэба актыўна задзейнічаць не толькі арганізацыі рэспубліканскага ўзроўню, але і не забываць аб прадпрыемствах і арганізацыях у сваіх рэгіёнах. Выбаршчык павінен бачыць рэальную аддачу ад работы выбраных дэпутатаў", - рэзюмаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by