Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
30.06.2020

Андрэйчанка: пад выглядам перадвыбарных мерапрыемстваў у Беларусі ўчыняюцца адкрытыя правакацыі

30 чэрвеня 2020, 12:50

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выглядам перадвыбарных мерапрыемстваў у Беларусі ўчыняюцца адкрытыя правакацыі. Аб гэтым сёння на закрыцці другой сесіі Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер выказаў занепакоенасць наконт таго, што "пад выглядам перадвыбарных мерапрыемстваў учыняюцца адкрытыя правакацыі, выкарыстоўваюцца брудныя паліттэхналогіі, ідзе масіраваная інфармацыйная атака на кіраўніцтва краіны, прыхільнікаў дзеючай улады". "Гэта, вядома, недапушчальна", - падкрэсліў ён.

Любыя выбары суправаджаюцца павышанай сацыяльнай актыўнасцю і палітызацыяй грамадскага жыцця. "На жаль, у Беларусі пэўныя сілы кожны раз спрабуюць выкарыстоўваць выбарчую кампанію не на карысць краіны, а каб разварушыць сацыяльна-палітычную сітуацыю. Цяперашнія выбары не выключэнне. Мы бачым спробы, што падтрымліваюцца звонку, пасеяць раскол у грамадстве, унушыць народу недавер'е да ўлады, спекулюючы на тэме пандэміі і звязаных з ёй эканамічных цяжкасцях", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"Задача парламентарыяў - прыкласці максімум намаганняў, каб выбары прайшлі сумленна, адкрыта, у спакойнай, бяспечнай абстаноўцы і ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам", - адзначыў спікер.

Дэпутатам, паводле яго слоў, трэба больш актыўна працаваць з грамадзянскай супольнасцю, выслухоўваць усе меркаванні і цярпліва, без эмоцый тлумачыць, што стаіць за безадказнымі папулісцкімі заявамі і што на самай справе трэба рабіць для забеспячэння суверэнітэту краіны, сацыяльнай стабільнасці і здароўя грамадзян.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by