Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

29.12.2020

Андрэйчанка пра УНС: трэба даць адказ на чаканні людзей

29 снежня 2020

29 снежня, Докшыцкі раён /Кар. БЕЛТА/. У час Усебеларускага народнага сходу трэба даць адказ на чаканні людзей. Аб гэтым сёння заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер ніжняй палаты парламента адзначыў, што форум стане важнай падзеяй у жыцці краіны. "На Усебеларускі народны сход павінны быць дэлегаваны ўсе слаі нашага грамадства. Аб гэтым учора максімальна выразна было сказана Прэзідэнтам. Гэта інтэлігенцыя, работнікі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, органаў дзяржаўнага кіравання. Сход будзе вызначаць палітыку дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. Таксама будуць разгледжаны пытанні далейшага развіцця грамадска-палітычнага ладу краіны. Думаю, гэта вельмі важна, людзі ўскладаюць на Усебеларускі народны сход вельмі вялікія надзеі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён падкрэсліў, што яшчэ да аб'яўлення даты правядзення форуму прайшлі абмеркаванні палітычнага і эканамічнага развіцця Беларусі, працавалі дыялогавыя пляцоўкі. У парламент ад грамадзян паступіла больш за 5 тыс. прапаноў. "На Усебеларускім народным сходзе трэба даць адказ на чаканні людзей. Гэта і будзе зроблена", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага 2021 года ў Мінску. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2700 чалавек.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць