Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.07.2020

Андрэйчанка: раўнапраўныя саюзніцкія адносіны аднолькава выгадныя Беларусі і Расіі

07 ліпеня 2020

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Менавіта раўнапраўныя саюзніцкія адносіны ў аднолькавай ступені выгадныя Беларусі і Расіі. Аб гэтым сёння на 58-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што сапраўдны саюз, які адпавядае жыццёвым інтарэсам народаў і можа служыць прывабным прыкладам для іншых нацый, немагчыма пабудаваць на адной прагматыцы. "Такая інтэграцыя грунтуецца на агульных каштоўнасцях і адносінах, якія прадугледжваюць раўнапраўе ва ўсіх базавых сферах жыцця дзяржавы і грамадства. Нягледзячы на розніцу ў маштабах нашых краін, менавіта раўнапраўныя саюзніцкія адносіны ў аднолькавай ступені выгадныя для Беларусі і Расіі. Паколькі служаць рэальнаму ўмацаванню суверэнітэтаў, нарошчванню эканамічных патэнцыялаў і захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці нашых народаў", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"Інтэграцыя - не самамэта, а інструмент, які дапамагае нам забяспечваць дабрабыт насельніцтва і высокую якасць жыцця. Гэта галоўная наша задача. З яе мы і павінны зыходзіць, фарміруючы парадак дня работы на бліжэйшую перспектыву", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер звярнуў увагу, што заклік прэзідэнта Расіі да лідараў ядзерных дзяржаў прынцыпова абмеркаваць набалелыя пытанні глабальнага парадку дня сугучны з ініцыятывай аб перазапуску Хельсінкскага працэсу, агучанай кіраўніком беларускай дзяржавы. "Поспех гэтых мірных ініцыятыў, рэгіянальная бяспека і будучыня нашых краін у немалой ступені залежаць ад паслядоўнай рэалізацыі ўнікальнага геапалітычнага праекта, які мы называем Саюзнай дзяржавай", - перакананы старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць