Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

15.01.2020

Андрэйчанка заклікаў выносіць на парламенцкія слуханні хвалюючыя грамадства праблемы

15 студзеня 2020, 15:32

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заклікаў не абмяжоўваць тэматыку парламенцкіх слуханняў канкрэтнымі законапраектамі, а адштурхоўвацца ад праблем, якія хвалююць грамадства. Аб гэтым ён заявіў сёння на семінары для азнаямлення дэпутатаў з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "Эталон" і іншымі дзяржаўнымі інфармрэсурсамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер нацэліў дэпутатаў на сур'ёзны аналіз правапрымяняльнай практыкі з дапамогай такіх форм работы, як парламенцкія слуханні, семінары, расшыраныя і выязныя пасяджэнні камісій. "Тэматыка парламенцкіх слуханняў не абавязкова павінна ўвязвацца з канкрэтнымі законапраектамі. На разгляд могуць выносіцца актуальныя праблемы, якія хвалююць грамадства, выбаршчыкаў. Вострых, набалелых пытанняў па самых розных напрамках вельмі шмат", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён парэкамендаваў прыцягваць да работы над законапраектамі практыкаў, бізнес, грамадскія аб'яднанні, вучоных, выкарыстоўваць міжнародны вопыт, вынікі работы ў акругах і аналіз зваротаў грамадзян, пытанні і прапановы выбаршчыкаў, якія былі агучаны ў час перадвыбарнай кампаніі.

Дэпутатам новага склікання неабходна таксама наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне з Саветам Міністраў, НЦЗПД, Саветам Рэспублікі, Адміністрацыяй Прэзідэнта, профільнымі міністэрствамі, каб працаваць з законапраектамі да ўнясення ў Палату прадстаўнікоў. "Трэба ўзнімаць вострыя пытанні, адстойваць свае прапановы, каб у парламент уносіліся максімальна адпрацаваныя і якасныя дакументы", - адзначыў спікер.

Цяпер у Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца 40 праектаў законаў, і іх колькасць пастаянна павялічваецца. Графік падрыхтоўкі законапраектаў плануецца зацвердзіць на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў 30 студзеня.

Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу за паўгода падрыхтаваць праекты абноўленых КоАП і ПВКоАП. У склад рабочай групы па падрыхтоўцы кодэксаў увайшлі і дэпутаты. Спікер падкрэсліў, што прыняць удзел у гэтай рабоце павінны ўсе парламентарыі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by