Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

02.03.2021

Беларусь адказна і ўзважана ставіцца да ўдзелу ў АДКБ — Лаўрыненка

02 сакавіка 2021, 17:34

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адказна і ўзважана ставіцца да свайго ўдзелу ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, заявіў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях Ігар Лаўрыненка. Сёння ён прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь вельмі адказна і ўзважана ставіцца да свайго ўдзелу ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, - сказаў Ігар Лаўрыненка. - Сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях быў разгледжаны шэраг рэкамендацый і мадэльных законаў, якія прапануюцца для ўдасканалення заканадаўстваў краін - удзельніц АДКБ. Абмеркаванне прайшло вельмі актыўна. Былі выказаны заўвагі і прапановы. Гэта ўсё будзе ўлічана ў далейшай рабоце. І гэтыя рэкамендацыі, і мадэльныя акты будуць прадстаўлены на зацвярджэнне Савету Парламенцкай асамблеі АДКБ".

У прыватнасці, сёння абмеркаваны праекты рэкамендацый ПА АДКБ па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях непажаданай міграцыі, па рэгуляванні абароту віртуальных валют, па рэгуляванні дзейнасці трастаў на тэрыторыях краін АДКБ, а таксама па гарманізацыі заканадаўстваў па пытаннях канфіскацыі маёмасці грамадзян і арганізацый ва ўмовах ваеннага і надзвычайнага становішча (рэквізіцыі) і ўдасканаленні арганізацыйна-прававых і метадычных асноў уліку палажэнняў мадэльных актаў пры ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства дзяржаў АДКБ.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by