Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.05.2019

Беларусь і Таджыкістан зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей

Эканоміка 28.05.2019 | 11:51

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Таджыкістан зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука з парламенцкай дэлегацыяй Таджыкістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук прапанаваў абмеркаваць перспектывы стварэння сумесных вытворчасцей прадпрыемстваў па зборцы тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай. Намеснік старшыні Камітэта Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі (ніжняй палаты парламента) па навуцы, адукацыі, культуры і маладзёжнай палітыцы, кіраўнік групы дружбы і супрацоўніцтва з Палатай прадстаўнікоў Нуруло Акілзада падтрымаў беларускага калегу і выказаў упэўненасць, што краінам трэба і далей пашыраць супрацоўніцтва ў сферы стварэння сумесных вытворчасцей. Ён праінфармаваў, што ў Таджыкістане ўжо збіраюць беларускія трактары, мэблю.

Узаемны тавараабарот Беларусі і Таджыкістана па выніках 2018 года склаў каля $40 млн. "Гэта сціпла для краін з такім патэнцыялам", - упэўнены Баляслаў Пірштук. На яго думку, парламентарыі павінны прыкладаць усе намаганні для росту гэтага паказчыка, і развіццё эканамічнага ўзаемадзеяння паслужыць асновай для ўмацавання гуманітарных кантактаў.

Бакі адзначылі вялікі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах і напрамках. Тон яму задаюць лідары Беларусі і Таджыкістана, ствараючы трывалы фундамент для ўзаемадзеяння. "Беларусь для Таджыкістана - стратэгічны партнёр. Ва ўсіх сферах у нас год за годам умацоўваецца супрацоўніцтва", - падкрэсліў Нуруло Акілзада.

У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, а таксама ўмацавання кантактаў паміж рэгіёнамі. Парламентарыі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння на такіх міжнародных пляцоўках, як ПА АБСЕ, ПА АДКБ, МПА СНД, і гарантавалі адзін аднаму падтрымку ў далейшым.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць