Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
23.07.2021

Беларусь не пакіне без увагі недружалюбныя выпады — Клішэвіч

23 ліпеня 2021

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча беларускіх дэпутатаў з кіраўнікамі беларускай суполкі ва Украіне "Сябры Валыні", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі суполкі пачынаючы са жніўня 2020 года актыўна падтрымліваюць Беларусь, кожны месяц арганізоўваючы пікеты каля пасольства нашай краіны ў Кіеве. 8 ліпеня гэтага года ў час правядзення чарговага пікета каля пасольства Беларусі ў Кіеве было ўчынена нападзенне на этнічных беларусаў, удзельнікаў мерапрыемства.

"Сёння самая галоўная наша задача, вядома ж, - падтрымаць такіх людзей. Іх даволі шмат не толькі ва Украіне, але і ў іншых еўрапейскіх дзяржавах. Мы з імі падтрымліваем кантакты. Гэта людзі, якія разумеюць, што рэальна адбываецца сёння ў нашай краіне, у цэлым у свеце. Яны не проста салідарныя з намі, яны яшчэ і актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў сябе ў краіне. З-за чаго, вядома, і адбываюцца ўсялякія непрыемныя інцыдэнты. Наш святы абавязак іх падтрымаць, - сказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч. - Калі з намі не хочуць працаваць афіцыйныя ўлады нейкіх дзяржаў (зразумела, па якіх прычынах), то мы павінны працаваць з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Таму што гэта лідары грамадскай думкі, лідары грамадскіх арганізацый. Акрамя ўсяго іншага, вядома ж, хацелася б сказаць дзякуй за іх работу і стойкую пазіцыю, якую яны паказваюць не першы год".

Дэпутат адзначыў, што Беларусь не пакіне без увагі такія недружалюбныя выпады ў адносінах да краіны і беларусаў. "Маўчаць мы не будзем. Гэта стойкая, выразная пазіцыя нашай краіны", - падкрэсліў ён.

Як дадаў кіраўнік беларускай суполкі ва Украіне "Сябры Валыні" Міхаіл Канановіч, нападзенне на этнічных беларусаў - адкрытая правакацыя, дакладна спланаваная супраць Беларусі. "Нападзенне каля пасольства - гэта міжнародны скандал. Дарагія землякі, дзякуй вам усім і Беларусі. Вы малайцы, што нас падтрымалі і не кінулі, - сказаў ён. - Мы, этнічныя беларусы і грамадзяне Украіны, падтрымліваем сваю гістарычную радзіму, і наша пазіцыя кардынальна адрозніваецца ад афіцыйнай украінскай улады. Няважна, дзе ты жывеш - ва Украіне, Германіі, ЗША. Мы павінны падтрымліваць сваю гістарычную радзіму, не баяцца выказваць сумленна сваю пазіцыю. Мы павінны стаяць за сваю радзіму да канца. І мы будзем, вядома, прадаўжаць выказваць сваю пазіцыю ў падтрымку Беларусі. На жаль, некаторыя беларусы не цэняць многіх рэчаў, аб якіх мы ва Украіне можам толькі марыць - бясплатнае лячэнне, дарогі і парадак. Параўнайце з Украінай. Вы проста не разумееце, вам няма з чым параўноўваць".

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць