Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.03.2020

Беларускія дэпутаты разлічваюць кампенсаваць прастой у міжнародным парламенцкім супрацоўніцтве з-за каранавіруса

26 сакавіка 2020

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты разлічваюць кампенсаваць прастой у міжнародным парламенцкім супрацоўніцтве з-за каранавіруса. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Савіных канстатаваў, што сітуацыя з каранавірусам у свеце прытармазіла развіццё міжнароднай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў. "Планы, якія мы хацелі рэалізаваць у маі-чэрвені, давядзецца адкласці на восень. Гэта непазбежная сітуацыя, мы да гэтага гатовы і, думаю, здолеем кампенсаваць гэтыя затрымкі", - сказаў ён.

Дэпутат адзначыў, што частку мерапрыемстваў можна перавесці ў анлайн. "Але ёсць формы работы, якія, на жаль, у аддаленым доступе рэалізаваць нельга", - дадаў парламентарый.

Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы да ратыфікацыі візавага пагаднення з ЕС, Андрэй Савіных праінфармаваў, што ўсе этапы ідуць у поўнай адпаведнасці з планамі. "Думаю, гэта будзе адно з першых пытанняў у графіку сесіі", - лічыць старшыня профільнай камісіі.

Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў сёння пытанні вясенняй сесіі, стварэння рабочай групы Нацыянальнага сходу па дасягненні Беларуссю Мэт устойлівага развіцця. Ад Палаты прадстаўнікоў у яе ўвойдзе 14 дэпутатаў.

Зацверджана палажэнне аб рабочых групах па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў і дэлегацыях Нацыянальнага сходу ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. "Гэта дакумент, які распрацаваны з выкарыстаннем нашага вопыту і які можна разглядаць як дарожную карту развіцця ўзаемадзеяння з кожным канкрэтным парламентам у прыватнасці. Ён прапануе формы і метады работы і, думаю, будзе добрай падмогай дэпутатам для якаснага змястоўнага напаўнення работы з нашымі калегамі за мяжой", - растлумачыў Андрэй Савіных. На савеце разглядалася таксама пытанне аб фарміраванні рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць