Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

29.04.2020

Беларускія дэпутаты рыхтуюць да ратыфікацыі пагадненне аб пенсійным забеспячэнні ў ЕАЭС

29 красавіка 2020

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях рыхтуе да разгляду праект закона "Аб ратыфікацыі пагаднення аб пенсійным забеспячэнні працоўных дзяржаў - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня профільнай камісіі Людміла Канановіч.

Палажэнні пагаднення распаўсюджваюцца на саміх працоўных і членаў іх сем'яў і прымяняюцца ў Беларусі адносна працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, акрамя пенсій ваеннаслужачых, прыраўнаваных да іх асоб, членаў іх сем'яў і дзяржаўных служачых), па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля. "Назначаная пенсія можа выплачвацца па выбары працоўнага - на тэрыторыі яго пражывання або дзяржавы-члена, якая назначыла пенсію", - сказала Людміла Канановіч.

Яна звярнула ўвагу на адну асаблівасць - кожная дзяржава будзе назначаць і вылічаць памер пенсіі за перыяды работы з выплатай страхавых узносаў, што сфарміраваны на яе тэрыторыі, пасля ўступлення ў сілу пагаднення. "Пры вылічэнні памеру пенсіі за стаж, атрыманы да гэтага, будуць прымяняцца нормы пагаднення аб гарантыях правоў грамадзян дзяржаў СНД у галіне пенсійнага забеспячэння ад 13 сакавіка 1992 года і дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння ад 24 студзеня 2006 года", - растлумачыла парламентарый.

У пагадненні змешчаны прынцып роўнасці працоўных, пры якім пенсійныя правы фарміруюцца і рэалізуюцца на ўмовах, прадугледжаных для грамадзян дзяржавы працаўладкавання. Прадугледжваецца падсумоўванне стажу, атрыманага ў іншых краінах ЕАЭС у выпадку, калі таго, што атрыманы на тэрыторыі адной з іх, недастаткова для ўзнікнення права на пенсію.

Людміла Канановіч адзначыла, што ва ўмовах працоўнай міграцыі рэалізацыя права на пенсійнае забеспячэнне магчыма шляхам заключэння і ратыфікацыі міжнародных дагавораў. Гэта работа мае перманентны характар. Так, толькі за апошнія два гады міжнародныя дагаворы ў галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння ратыфікаваны з Чэхіяй, Эстоніяй, Польшчай і Малдовай. У аснову гэтых дагавораў, уключаючы пагадненне ЕАЭС, закладзены прапарцыянальны прынцып. Гэта значыць, кожная дзяржава назначае і выплачвае пенсію за стаж з выплатай страхавых узносаў, атрыманы на яе тэрыторыі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by