Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

20.10.2020

Дэпутат: дыялогавыя пляцоўкі — тая адкрытая платформа, дзе можна пачуць адзін аднаго

20 кастрычніка 2020

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялогавыя пляцоўкі - тая адкрытая платформа, дзе можна пачуць адзін аднаго. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Святлана Адзінцова.

"Дыялогавыя пляцоўкі - тая адкрытая платформа, дзе не пераконваючы можна пачуць адзін аднаго. І кожны, падхопліваючы тое ці іншае пытанне, можа ў межах сваёй кампетэнцыі засяродзіць увагу на яго вырашэнні. Няхай гэта не сітуацыйна, не сёння, але ўсё гэта абавязкова будзе прынята пад увагу, як гэта адбываецца ў парламенце пры абмеркаванні змяненняў у заканадаўства. І хочацца, каб усе працавалі ў гэтым напрамку, удасканальваючы і заканадаўства, і будуючы на будучыню", - сказала Святлана Адзінцова.

Парламентарый падкрэсліла, што акцыі пратэсту ствараюць дыскамфорт многім грамадзянам. "Усё гэта вельмі балюча пераносіцца. І самае галоўнае пытанне: тыя, хто выходзіць на акцыі пратэсту, чаму не думаюць аб людзях, якія знаходзяцца дома, едуць на работу, вучобу, якія хочуць адпачыць? Раней мы чакалі выхадных, каб наведаць нейкае культурнае мерапрыемства, умацаваць здароўе. А сёння гэтыя дні выпадаюць, і людзі вымушаны знаходзіцца дома", - дадала яна.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць