Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
02.07.2020
Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання па міжнародных справах Сяргей Сыранкоў упэўнены: каб захаваць і прымножыць спадчыну, абавязковая кансалідацыя грамадства.
— Па мерках гісторыі 25 гадоў, чвэрць стагоддзя — гэта імгненне. Але, нягледзячы на гэта наш народ, які стагоддзямі імкнуўся да стварэння ўласнай дзяржавы, упэўнена прадэманстраваў усяму свету, што дзякуючы мірнай стваральнай працы і ў такі кароткі перыяд часу можна стварыць сучасную краіну, якая дынамічна развіваецца, — астравок міру, стабільнасці і бяспекі.
Атрымаўшы ў спадчыну крохкія асколкі вялікай дзяржавы, мы здолелі захаваць і мадэрнізаваць нашу прамысловасць, дыверсіфікаваць эканоміку, стварыць баяздольную армію, перамагчы арганізаваную злачыннасць. А імкнучыся да павышэння якасці жыцця людзей — значна палепшыць сацыяльную інфраструктуру, стаць адным з лідараў у ІТ-сферы і, самае галоўнае, выхаваць новае пакаленне беларусаў, якія шчыра любяць сваю Айчыну.
Мы бярэм ўсё новыя вышыні, гістарычныя рубяжы і ўпэўнена глядзім у будучыню. І сёння як ніколі важна кансалідаваць грамадства, каб захаваць і прымножыць дасягнутае.
Усе інтэрв'ю