Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

23.11.2020

Дэпутат: трэба зрабіць усё магчымае, каб захаваць нашу нацыянальную еднасць

23 лістапада 2020

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансалідацыя грамадства - адна з асноўных прыкмет сталай дзяржавы. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Барташ.

"Цалкам натуральна, што людзі, пражываючы ў адной краіне, маюць розныя погляды і меркаванні. Але мы існуём у цывілізаваным грамадстве, дзе неабходна ўмець слухаць і чуць, спрабаваць зразумець і пры неабходнасці знаходзіць кампраміс з тымі, чые погляды адрозніваюцца ад тваіх. Усе крызісныя сітуацыі важна вырашаць без агрэсіўных разладаў і сутычак, а шляхам размовы і спроб зразумець адзін аднаго. Гэта да таго, што разлад у беларускім грамадстве, які цяпер наспявае, важна пераадолець, і зрабіць гэта трэба культурна. Ні ў якім разе нельга разбурыць цэласнасць нацыі, якая так доўга фарміравалася, развівалася", - сказала Святлана Барташ.

Дэпутат таксама адзначыла, што грамадства моцнае, калі яно з'яднанае. Беларусы неаднаразова паказвалі, што ў крызісных сітуацыях здольны з'яднацца і дапамагчы адзін аднаму, дэманстравалі ўсяму свету свае лепшыя якасці. "Не варта пагардліва ставіцца да таго, што многія пакаленні стараліся стварыць, таму цяпер увесь народ павінен разумець: трэба зрабіць усё магчымае, каб захаваць нашу нацыянальную еднасць", - падкрэсліла Святлана Барташ.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by