Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.08.2020

Дэпутат Валерый Варанецкі: Меркаваў бы правільным у гэтай сітуацыі стварыць нешта накшталт нацыянальнага савета

«Звязда» папрасіла пракаментаваць падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных пытаннях Валерыя Варанецкага. 

— Валерый Іосіфавіч, як вы ацэньваеце сітуацыю, якая склалася ў краіне?

— Відавочна, што ў краіне склалася вельмі складаная, крызісная сітуацыя. У гэтых умовах нам усім трэба быць асабліва ўважлівымі адзін да аднаго, паважаць розныя пазіцыі і пункты гледжання, не дзяліць грамадства на сваіх і чужых ... Трэба захаваць грамадзянскі мір і згоду ў краіне. Гэта самае важнае. Меркаваў бы правільным у гэтай сітуацыі стварыць нешта накшталт нацыянальнага савета або круглага стала, які стаў бы месцам абмеркавання шляхоў выхаду з крызісу і далейшага развіцця нашай краіны. Натуральна, што ў ім павінны ўдзельнічаць аўтарытэтныя прадстаўнікі ўлады і грамадзянскай супольнасці, палітычных сілаў, грамадскіх дзеячаў, рабочага руху, царквы i г.д. I, вядома, удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі.

Вельмі важна сення таксама забяспечыць неўмяшацельства знешніх актораў у нашы ўнутраные справы i нашу ваенна-палітычнаю бяспеку. У сувязі з гэтым хачу нагадаць аб гарантыях бяспекі, дадзеных Беларусі з боку Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі i Францыi ў Будапешцкiм мемарандуме 1994 года. 

— Што зараз адбываецца ў парламенце, як дэпутаты рэагуюць на шматлікія заявы пра насілле з боку праваахоўных органаў падчас дэманстрацый у перыяд з 9 па 14 жніўня?

— Дэпутаты ў цяперашні час працуюць у парламенце і акругах. У пятніцу група дэпутатаў сустракалася ў парламенце з праваабаронцамі, прадстаўнiкамi БАЖ, грамадзянскай супольнасці, каб абмеркаваць становішча, якое склалася ў краіне, і самыя болевыя і праблемныя пытанні, якія хвалююць усіх нас. Размова атрымалася вельмі эмацыйнай, зацікаўленай i, спадзяюся, карыснай. Натуральна: усе мы вельмі балюча перажываем за тое, што адбываецца ў грамадстве i краiне. 

— Ці ёсць асабіста ў вас сумненні ў адсутнасці маштабных фальсіфікацый падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў?

— Зараз у сетках з’явілася досыць сведчанняў разнастайных фальсіфікацый падчас выбараў. Ёсць і адпаведныя звароты ў пракуратуру, да праваахоўных органаў. Усім фактам фальсіфікацый неабходна даць адпаведную прававую ацэнку. Мы ўсе хочам справядлівасці і сумленных выбараў. Гэта вельмі важна.

— Як вы можаце пракаментаваць заявы вашых калег па дыпламатычнай службе аб падтрымцы пратэснага руху ў краіне?

— У кожнага з нас заўсёды ёсць выбар. І кожны мае права рабіць яго так, як лічыць для сябе магчымым. Але трэба памятаць, што галоўнае для ўсіх нас — захаваць грамадзянскі мір, згоду і давер у грамадстве, захаваць і ўмацаваць наш агульны Дом — нашу родную Беларусь, у якім жывем мы і ў якім будуць жыць нашы дзеці і ўнукі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць