Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.08.2020

Дэпутат Валянцiна Ражанец: Я лiчу вызначальнай ролю бацькоў

Валянцiна Ражанец, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi растлумачыла, чаму медыяадукаванасць неабходная кожнаму беларусу:

«Iнфармацыйныя тэхналогii з iх iмклiвым развiццём патрабуюць ад чалавека спецыяльных уменняў не толькi ў карыстаннi iмi, але i ва ўспрыманнi плынi ведаў, якiя да iх трапляюць праз iнтэрнэт, сацыяльныя сеткi. Гэтыя iнструменты могуць быць задзейнiчаны не толькi ў пазiтыўным ключы — камунiкацыi i адукацыi, а i для некарэктных мэт.

Важна, на мой погляд, не трапiць у залежнасць ад сацыяльных сетак i не стаць ахвярай злачынцаў цi палiттэхналагiчных манiпулятараў. Таму нам неабходна развiваць медыяадукаванасць, фармiраваць уменне аналiзаваць, ацэньваць тое, што мы бачым, чытаем, суадносiць гэта з рэальным жыццём.

У сацыяльных сетках ствараецца ўражанне ананiмнасцi, усёдазволенасцi, але мiж тым ёсць i рэальная адказнасць за нiбыта вiртуальныя ўчынкi. Я лiчу вызначальнай ролю бацькоў у фармiраваннi культуры прысутнасцi дзяцей i падлеткаў у iнтэрнэт-прасторы, iх бяспецы, абароне ад негатыву i дэструктыўнай iнфармацыi».

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць