Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

08.02.2021

Дэпутат: важнейшая задача новага маштабнага сацдаследавання — аналіз рэальнай сітуацыі ў грамадстве

08 лютага 2021

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі і высновы анансаванага Прэзідэнтам маштабнага сацыялагічнага даследавання, безумоўна, дадуць магчымасць непасрэдна або ўскосна адказаць на пытанні, звязаныя з патэнцыяльнымі сцэнарыямі будучага развіцця беларускага грамадства. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Андрэй Злотнікаў.

Паводле яго слоў, многія людзі, і не толькі ў нашай краіне, не зусім усведамляюць, якія мэты і задачы сацыялогіі. "Ёсць меркаванне, што сацыялогія і статыстыка - адно і тое ж. Сацыёлаг фармулюе і задае пытанні, фіксуе адказы на іх, а потым прэзентуе лічбы, якія дэманструюць, колькі рэспандэнтаў у працэнтным выражэнні падтрымалі або адхілілі той ці іншы абазначаны ў анкеце пункт гледжання або пазіцыю. Уяўная прастата фармулявання і "задавання" пытанняў сёння на любым рэсурсе прыводзіць да таго, што частка людзей лічыць, што гэта і ёсць сацыялогія. Навык задаваць пытанні, набыты ў штодзённым жыцці, не робіць чалавека ні сацыёлагам, ні журналістам. Уменне дастаць стрэмку не робіць чалавека хірургам. Таму вельмі важна арыентавацца толькі на вынікі высокапрафесійных даследаванняў", - упэўнены дэпутат.

"Сацыялагічнае даследаванне, праведзенае на прафесійным узроўні са строгім выкананнем усіх правіл і працэдур, дае магчымасць атрымаць праўдзівую інфармацыю аб падзеях і працэсах, што адбываюцца, вызначыць шляхі і сцэнарыі вырашэння праблемных сітуацый, што дае магчымасць зацікаўленым у гэтай інфармацыі кіраўніцкім структурам прымаць правільныя, навуковаабгрунтаваныя рашэнні. Толькі якаснае і прафесійнае даследаванне можна лічыць своеасаблівым міні-плебісцытам, які дае магчымасць высветліць пазіцыі грамадства ў ацэнках значных, хвалюючых усіх праблем", - рэзюмаваў Андрэй Злотнікаў.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by