Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

25.05.2021

Дэпутаты прагаласавалі за зварот палат парламента да Прэзідэнта

25 мая 2021

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння дэпутаты прагаласавалі за зварот палат парламента да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі, які прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На падставе рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу цяпер у краіне вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю. Абагульненнем прапаноў, якія паступаюць, выпрацоўкай магчымых рэдакцый канстытуцыйных норм займаецца створаная кіраўніком дзяржавы Канстытуцыйная камісія. Канчатковае рашэнне па змяненні Асноўнага закона краіны будзе прынята беларускім народам на рэспубліканскім рэферэндуме ў пачатку 2022 года", - сказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Віктар Свіла.

Паводле яго слоў, значная колькасць прапаноў, што паступаюць, датычыцца магчымасці ўстанаўлення адзінага дня галасавання. "Пры падтрымцы грамадзянамі праекта абноўленай Канстытуцыі, у якой будзе замацавана норма аб увядзенні адзінага дня галасавання, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, выбраныя ў студзені 2022 года, будуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да чарговых выбараў у парламент у 2023 годзе. Гэта значыць крыху больш за паўтара года. Што прывядзе да дадатковых бюджэтных і арганізацыйных выдаткаў і негатыўна паўплывае на эфектыўнасць работы дэпутацкага корпуса", - адзначыў дэпутат.

Віктар Свіла нагадаў, што гэта пытанне было абмеркавана ў рамках сумеснага пасяджэння палат парламента, а таксама на пасяджэннях Пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. "Была ўнесена прапанова аб прадаўжэнні тэрміну паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання да чарговых выбараў у Палату прадстаўнікоў. Гэта магчыма праз прыняцце Нацыянальным сходам закона аб змяненні Канстытуцыі Беларусі. У сувязі з вышэйпададзеным прапануем звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з просьбай аб унясенні ў Палату прадстаўнікоў на падставе арт. 138 Асноўнага закона законапраекта аб змяненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання", - дадаў ён.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by