Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
10.07.2019

Двайное свята Жаны Гурыч

10.07.2019

Нараджэнне дзіцяці – найвялікшае свята для любой жанчыны. Калі ж гэтая радасная падзея прыпадае на самае значнае свята краіны, ёсць добрая нагода задумацца – магчыма, у такіх выпадках сам лёс падае нам знак, што ўсё абавязкова будзе добра. На Кобрыншчыне ў Дзень Незалежнасці нарадзілася маленькая Мілана Гурыч. Павіншаваць шчаслівую матулю прыйшлі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член савету Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Васілій Дземідовіч і дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.

- З вялікім задавальненнем хацелася б павіншаваць матулю з гэтай цудоўнай падзеяй, а новай маленькай кабрынчанцы пажадаць здароўя і шчасця, - адзначыў Васілій Дземідовіч. – Няхай расце на радасць сваім бацькам і ўсёй нашай краіне, якая у гэты дзень адзначае сваё галоўнае свята.

Свае віншаванні Жане Гурыч і яе дачушцы  выказаў старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік, які падкрэсліў, што “Белая Русь” заўсёды вітае нараджэнне новых маленькіх беларусаў, якія з’яўляюцца нашым самым дарагім багаццем. Ва ўрачыстай атмасферы Васіль Дземідовіч і Раман Мельнік уручылі матулі памятныя падарункі, пажадалі маленькай кабрынчанцы стаць сапраўдным грамадзянінам, і ўнесці свой пачэсны ўклад у развіцё нашай краіны. 

У сям’і Жаны Гурыч гэта ўжо трэцяе дзіця – старэйшай Аляксандры 11 гадоў, сярэдняму Ягору – амаль 4. Як адзначае сама матуля, нараджэнне ў Дзень Незалежнасці стала сімвалічнай і радаснай падзеяй, якая, безумоўна, зробіць жыццё сям’і яшчэ больш шчаслівым.

Дзмітрый БЯЛОЎ, на здымку аўтара: падарункі Жане Гурыч уручаюць Васілій Дземідовіч (злева) і Раман Мельнік.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць