Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.09.2020

«Дзяржава забяспечыць малым ахову»

24.09.2020

Людміла ПАДЛУЖНАЯ, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— Калі я бачу на мітынгах маленькіх дзяцей, сэрца абліваецца крывёй. Мне многія задавалі пытанне, ці згодная я з тым, што бацькоў неабходна караць за тое, што бяруць з сабой малых на акцыі пратэсту. Казала раней, кажу і цяпер: дзецям не месца на падобнага роду мерапрыемствах. Гэта не вечарына каля сваіх пад'ездаў з гарбатай і печывам — гэта вялізны натоўп людзей! На несанкцыянаваных акцыях з такой колькасцю людзей назапашваецца шмат агрэсіі. Дастаткова неасцярожнага руху, рэзкага гуку, і можа здарыцца другая «Няміга». Мы ўсе памятаем наступствы. Бацькі гэтага хочуць? Каго потым будуць вінаваціць?

Як маці, як кіраўнік установы дашкольнай адукацыі ў мінулым, я цалкам згодная з прадстаўніком Генеральнай пракуратуры Аляксеем Падвойскім, які выступіў з афіцыйным папярэджаннем аб тым, што кожны выпадак будзе кваліфікавацца органамі апекі і папячыцельства як пытанне аб знаходжанні дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы. Калі бацькі не могуць забяспечыць ахову свайму дзіцяці, значыць, рабіць гэта будзе дзяржава. І яшчэ пра псіхатраўміруючы складнік. Адна маці вельмі эмацыянальна распавядала, як яе дзіця баіцца чорных масак. Дарагія мае бацькі, усё, чаго баіцца дзіця, — гэта мы з вамі, нашы ўчынкі і нашы размовы. Вы дапускаеце, што дзіця становіцца сведкам жорсткасці, і вашай у тым ліку, становіцца ўцягнутым у цяперашнюю сітуацыю. І «разбачыць» гэта потым, без дапамогі спецыяліста, у яго не атрымаецца.

Скарыстаюся магчымасцю звярнуцца да ўсіх бацькоў: беражыце самае лепшае, самае каштоўнае, што ў вас ёсць, — вашых і нашых дзяцей!

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць