Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.03.2019

Інфармацыя з першакрыніц

26.03.2019
Аўтар: Вольга Мядзведзева
Палітыка, Парламент

Прайшла сустрэча з дэлегацыяй вышэйшага заканадаўчага органа Нідэрландаў

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Валерый Варанецкі адзначыў, што гэта першы візіт парламенцкай дэлегацыі Каралеўства Нідэрландаў у Беларусь і ўжо таму ён значны.

— Думаю, што ў нашых адносінах назбіралася шмат пазітыву, ёсць, канешне ж, і крытычныя ноткі, але гэта нармальна. Вельмі важна часцей сустракацца, размаўляць, абменьвацца меркаваннямі, і ўзаемаразуменне будзе расці. У гэтым ключы мы расцэньваем ваш візіт, — звярнуўся ён да замежных калег.

У склад нідэрландскай дэлегацыі ўвайшлі члены парламенцкага камітэта па міжнародных справах, якія адначасова з'яўляюцца членамі камітэта па знешнім гандлі. Кіраўнік дэлегацыі — дэпутат парламента Каралеўства Нідэрландаў Раймон дэ Роон — узначальвае камітэт па знешнім гандлі.

У размове з нідэрландскімі парламентарыямі Валерый Варанецкі адзначыў, што апошнім часам двухбаковы палітычны дыялог паміж дзвюма краінамі пазітыўна развіваецца, як і эканамічныя стасункі, якія традыцыйна з'яўляюцца найбольш актыўным напрамкам двухбаковых адносін. Летась тавараабарот паміж краінамі наблізіўся да двух мільярдаў долараў.

Старшыня профільнай камісіі беларускага парламента выказаў спадзяванне на яшчэ больш актыўнае эканамічнае ўзаемадзеянне, у першую чаргу праз інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Ён прапанаваў праводзіць бізнес-форумы, арганізаваць маштабны візіт дзелавых колаў Нідэрландаў у Беларусь.

Раймон дэ Роон пагадзіўся з тым, што роля парламенцкай дыпламатыі ў наш час узрастае і што палітыкам, дэпутатам інфармацыю пра іншую краіну лепш атрымліваць не толькі праз СМІ, інтэрнэт і ўрадавыя крыніцы, але і непасрэдна, праз візіты ў гэту краіну і асабістыя кантакты. Ён таксама запрасіў беларускіх калег наведаць Нідэрланды.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць