Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.03.2019

Ініцыятыва Беларусі «Хельсінкі-2» прызначана павысіць давер паміж краінамі — Варанецкі

Палітыка 20.03.2019 | 18:59

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыва кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аб запуску новага Хельсінкскага працэсу прызначана павысіць давер паміж краінамі. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы беларускіх парламентарыяў з дэлегацыяй Сумеснай камісіі па абароне ўрада і парламента (Рыксдага) Швецыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі сустрэчы падрабязна абмеркавалі геапалітычную і ваенна-стратэгічную сітуацыю ў рэгіёне і свеце. Асаблівая ўвага была ўдзелена падыходам Беларусі да пытанняў еўрапейскай бяспекі і ролі краіны ў забеспячэнні міру і стабільнасці ў рэгіёне і Еўразіі ў цэлым. Шведскі бок быў праінфармаваны аб тым, якія Беларусь бачыць для сябе знешнія пагрозы на фоне геапалітычнага процістаяння і ўсё большага напружання паміж глабальнымі ігракамі. У гэтым кантэксце старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі асабліва падкрэсліў неабходнасць нармалізацыі адносін паміж дзяржавамі, у першую чаргу тымі, што лічацца сусветнымі лідарамі.

"Паводле яго слоў, трэба стварыць такі кантэкст у міжнароднай палітыцы, які вёў бы да большага даверу паміж краінамі. На гэта і нацэлена міралюбная беларуская знешняя палітыка і ініцыятыва Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб запуску новага палітычнага працэсу, падобнага да Хельсінкскага. На гэта накіраваны таксама намаганні Мінска па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне і іншыя беларускія ініцыятывы, аб якіх падрабязна гаварылася ў час сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску", - адзначылі ў прэс-службе.

Увага шведскага боку была прыцягнута таксама да неабходнасці змянення парадыгмы міжнароднай палітыкі. Валерый Варанецкі выказаў перакананасць, што геапалітычныя цэнтры сілы, калі яны сапраўды зацікаўлены ў захаванні міру і бяспекі, павінны паважаць суверэнітэт і незалежнасць малых дзяржаў. Замест спроб аказання ўплыву і націску ва ўласных інтарэсах яны павінны супрацоўнічаць з імі ў інтарэсах міру, стабільнасці і бяспекі, дадаў ён.

Прыклад Беларусі, якая знаходзіцца на мяжы геапалітычнага процістаяння і захавала пры гэтым добрыя партнёрскія адносіны з усімі сваімі суседзямі, мог бы разглядацца ў якасці мадэлі для выбудоўвання новай архітэктуры еўрапейскай і глабальнай бяспекі, лічыць парламентарый. "Нягледзячы на знешні націск, спробы розных геапалітычных ігракоў уцягнуць Беларусь у сферу свайго ўплыву, краіна змагла адстаяць суверэннае права на правядзенне самастойнай знешняй палітыкі", - заўважыў Валерый Варанецкі.

У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Сяргей Бобрыкаў у размове са шведскай дэлегацыяй расказаў пра беларускую ваенную дактрыну і падкрэсліў яе абарончы характар. Дэпутат пацікавіўся таксама канцэпцыяй развіцця ваеннай арганізацыі Швецыі.

Сустрэча адбылася па ініцыятыве шведскага боку. У дэлегацыю, якую ўзначаліў старшыня Сумеснай камісіі па абароне, былы міністр абароны Швецыі Б'ёрн фон Сюдаў, увайшлі прадстаўнікі палітычных сіл парламента гэтай краіны.

У беларускім парламенце адзначылі, што размова праходзіла ў адкрытай і дружалюбнай атмасферы і садзейнічала ўмацаванню ўзаемаразумення і даверу паміж краінамі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць