Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.05.2020

Качанава і Андрэйчанка ўсклалі вянок да мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына»

08 мая 2020

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ўсклалі вянок да мемарыяльнага комплексу "Масюкоўшчына" ў час акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта святы дзень, калі мы ўспамінаем тых людзей, якія шмат гадоў таму адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Тых, хто загінуў, прайшоў горан вайны, хто потым адбудоўваў з руін краіну. Беларусь практычна была сцёртая з зямлі. Але наш народ выстаяў, ён вытрымаў усё, - сказала Наталля Качанава. - Тое, што было на гэтай зямлі, як у той час тут у акупацыі жылі людзі - гэта страшна. Наш галоўны абавязак - захаваць гэту памяць, праўду пра вайну і перадаць яе будучым пакаленням. Гэта свяшчэнна, гэта наш абавязак".

Спікер дадала, што самае страшнае, што можа быць, - гэта вайна, калі гінуць людзі, мірнае насельніцтва. "Гэтага нельга дапусціць. Таму сёння трэба рабіць усё, каб захоўваць мір, сваю краіну - гэта наша задача", - адзначыла Наталля Качанава.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка расказаў, што вайна закранула і яго сям'ю. "Толькі па бацькоўскай лініі ў нас ваявалі тры чалавекі. Гэта мой бацька, які знаходзіўся ў той час у дзеючай арміі. Вайна скончылася для яго ў Германіі. Гэта мой дзядуля, які загінуў у Белгародскай вобласці і там пахаваны. Родны брат майго бацькі загінуў у Літве і пахаваны там на брацкіх могілках. Акрамя таго, у мяне цесць быў у партызанах. На жаль, іх ужо нікога няма ў жывых. Таму для нашай сям'і - гэта святая дата, да якой мы адносімся з асаблівым хваляваннем", - падкрэсліў ён.

Сёння кветкі да мемарыяльнага комплексу "Масюкоўшчына" таксама ўсклалі члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына" - помнік ваеннапалонным і цывільным асобам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў адным з буйнейшых на акупіраванай тэрыторыі былога Савецкага Саюза канцэнтрацыйным лагеры смерці "Шталаг-352". У гэтым лагеры фашысты прымянялі асабліва жорсткую сістэму катавання і прыніжэння чалавечай годнасці. Людзей трымалі ў нечалавечых умовах, у хлявах, бараках, стайнях. Для масава прыбываючых ваеннапалонных не хапала месца, і многіх з іх, асабліва восенню і зімой у 1941-1942 гадах, пакідалі ў лагеры проста пад адкрытым небам, дзе амаль адразу ж яны гінулі ад холаду, голаду і хвароб. З ліпеня 1941 па 3 ліпеня 1944 года ў "Шталаг-352" загінулі больш за 80 тыс. салдат і афіцэраў, трапіўшых у палон, і мірных жыхароў, сагнаных у лагер з Мінска і навакольных вёсак. Акрамя грамадзян былога СССР са снежня 1943 года па чэрвень 1944-га ў канцлагеры знаходзіліся італьянскія салдаты і афіцэры, якія змагаліся супраць фашыстаў на баку Савецкага Саюза.

Мемарыял размешчаны пасярод невялікага сасновага парку. Да гранітнага манумента вядуць прыступкі, у памяць аб загінулых гарыць Вечны агонь. На тэрыторыі мемарыяла размешчаны брацкія магілы, кожная з якіх пазначана мармуровай чорнай плітой. Пасярод парку ўстаноўлена белая ратонда, дзе пад шклом ляжыць Кніга памяці, у якую занесены прозвішчы каля 10 тыс. былых вязняў "Шталага-352". Але імёны больш як 70 тыс. загінулых у канцлагеры да гэтага часу так і застаюцца невядомымі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць