Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

05.01.2018

Краснапольскія дэпутаты наведалі 30 дзяцей

05.01.2018 00:22
Аўтар: Нэлi Зігуля
Грамадства, Сям'я і дэмаграфія

У рамках акцыі «Нашы дзеці» дэпутаты наведалі 30 дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем'яў і ўручылі ім святочныя наборы з цукеркамі.

За высокія дасягненні ў вучобе і спорце старшыня Яноўскага сельскага Савета дэпутатаў Наталля Лагуціна і дэпутат Іван Кузюрын адзначылі трох школьнікаў з аграгарадка Яноўка. Цёплыя віншавальныя словы і падарункі народныя абраннікі адрасавалі выхаванцам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Ад імя Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў старшыня Краснапольскага райсавета дэпутатаў Анжаліка Гоман уручыла дырэктару Цэнтра Надзеі Піванавай сертыфікат на суму 220 рублёў для набыцця трэнажора «Міні-стэпер».

Па традыцыі «чарнобыльскія» раёны: Касцюковіцкі, Слаўгарадскі, Быхаўскі і Краснапольскі — наведала з падарункамі старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Таццяна Кананчук. У Краснаполлі яна пабывала ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу Алепак і Хлыстовых, дзе выхоўваюцца 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. Акрамя салодкіх падарункаў, дзеці атрымалі настольныя гульні. Гэтыя сем'і павіншавала і намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. А Дзед Мароз, Снягурка і Буронка (частка падарункаў была прадстаўлена прадукцыяй магілёўскага холдынга «Бабуліна крынка») паказалі невялічкае казачнае прадстаўленне. Дзеці таксама падрыхтаваліся — яны з задавальненнем дэкламавалі вершы, спявалі навагоднія песні і ігралі на музычных інструментах.

Загаловак у газеце: Ад краснапольскіх дэпутатаў

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць