Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

24.11.2020

Масяйкоў: спартсмены сваім зваротам хочуць падтрымаць мір і спакой у нашай краіне

24 лістапада 2020

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта быў дадзены старт падпісанню адкрытага звароту вядомых беларускіх атлетаў, чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, сусветных, еўрапейскіх і нацыянальных першынстваў да міжнароднай і беларускай грамадскасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

Сярод першых пісьмо падпісалі алімпійскія чэмпіёны Аляксандр Масяйкоў, Аляксей Абалмасаў (абодва - веславанне на байдарках і каноэ), Яніна Правалінская-Карольчык, Кацярына Карстэн (веславанне акадэмічнае), Сяргей Булыгін (біятлон). Беларускія спартсмены выступаюць за мір і спакой і лічаць, што абавязак атлетаў не выступаць з палітычнымі заклікамі, а перамагаць на спартыўных арэнах, радуючы сваімі дасягненнямі балельшчыкаў.

"Нашы выдатныя спартсмены мінулых гадоў, а таксама будучыя алімпіёнікі ў сваім пісьмовым звароце хочуць падтрымаць мір і спакой у нашай краіне, каб атлеты, якія рыхтуюцца да маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў, трэніраваліся ў спакойнай і мірнай абстаноўцы, каб іх не праследавалі ў інтэрнэце за іх погляды, пазіцыю і меркаванні", - сказаў алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Масяйкоў.

Ён таксама адзначыў развітую спартыўную інфраструктуру ў краіне. "У Беларусі больш за 2 млн чалавек займаюцца спортам, у краіне для заняткаў выкарыстоўваецца больш за 23 тыс. спартыўных аб'ектаў, на якіх праводзяцца ў тым ліку міжнародныя старты. Мы павінны ўсё гэта захаваць і прымножыць", - адзначыў ён.

На думку Аляксандра Масяйкова, адзін з галоўных пасылаў звароту - магчымасць для спартсменаў выступаць пад сваім сцягам і гімнам. "За сваю кар'еру спартсмена давялося прымаць удзел у Гульнях, калі даводзілася выходзіць пад алімпійскім сцягам і выступаць у складзе аб'яднанай каманды, як гэта здарылася ў Барселоне ў 1992 годзе пасля развалу СССР. Паверце, нічога вясёлага ў гэтым няма. Лічу, кожны спартсмен мае права выступаць пад сваім сцягам і чуць гімн роднай краіны", - сказаў Аляксандр Масяйкоў.

Алімпійскі чэмпіён па біятлоне зімовых Гульняў у Сараеве Сяргей Булыгін падкрэсліў, што спорт заўсёды павінен заставацца па-за палітыкай. "У момант, калі Хуан Антоніа Самаранч узначаліў МАК, ён часта паўтараў адну фразу: спорт па-за палітыкай. Я хацеў бы, каб гэтых прынцыпаў прытрымлівалася і далей новае пакаленне атлетаў. Успамінаючы сваю кар'еру, адзначу, што мы заўсёды думалі толькі аб тым, як лепш падрыхтавацца да спаборніцтваў, і не цікавіліся палітыкай. Займаліся сваёй справай", - расказаў Сяргей Булыгін.

"Калі малады чалавек выбраў спартыўную кар'еру, то ўвесь яго час займае падрыхтоўка да стартаў. Аддаеш усе сілы дасягненню выніку. Мне давялося выступаць і за каманду Савецкага Саюза зусім маладой, затым абараняць гонар незалежнай Беларусі, і заўсёды была дружалюбная атмасфера ў камандах, кожны займаўся сваёй справай", - падзялілася ўспамінамі першая алімпійская чэмпіёнка незалежнай Беларусі Кацярына Карстэн.

Пераможца Гульняў у Сіднеі-2000 у штурханні ядра Яніна Правалінская-Карольчык дадала, што неабходна захаваць і не разбураць усе тыя традыцыі і напрацоўкі, якія ёсць у беларускім спорце. "Добра вядомы факт: раней, калі праводзіліся Алімпійскія гульні, спыняліся войны. У Беларусі неабходна захаваць традыцыі падрыхтоўкі, сучасныя базы, якія з'явіліся за апошнія гады. У краіне вельмі шмат зроблена для спорту. Мая лёгкая атлетыка за апошнія 20 гадоў у развіцці інфраструктуры рушыла далёка наперад. Пасля рэканструкцыі стадыён "Дынама" прыняў важныя сусветныя турніры па лёгкай атлетыцы (II Еўрапейскія гульні і матч Еўропа - ЗША), лёгкаатлетычная база Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры - адна з лепшых у краіне. Для маладога пакалення спартсменаў дзяржавай зроблена дастаткова, можна рыхтавацца і дабівацца вынікаў, засяродзіўшыся толькі на трэніроўках, не адцягваючы ўвагу на іншыя тэмы", - рэзюмавала Яніна Правалінская-Карольчык.

Зварот таксама падтрымалі прадстаўнікі гарналыжнага і канькабежнага спорту, фігурнага катання. Плануецца, што пісьмо ў бліжэйшы час падпішуць прадстаўнікі многіх нацыянальных каманд па відах спорту.

Як нагадалі ў прэс-службе НАК, з ініцыятывай звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт ад імя беларускіх атлетаў выступіла чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Баку і Мінску па жаночай барацьбе Васіліса Марзалюк. Удзельнікі нарады ў НАК пагадзіліся з меркаваннем, што калі ініцыятыва звярнуцца да МАК будзе зыходзіць ад большасці беларускіх спартсменаў, то яе варта падтрымаць.

Пакінуць свой подпіс пад зваротам беларускія спартсмены могуць у тым ліку і ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by