Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

28.10.2020

Ніхто акрамя саміх беларусаў не зможа навесці парадак на нашай зямлі і захаваць мір — Андрэйчанка

28 кастрычніка 2020

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніхто акрамя саміх беларусаў не зможа навесці парадак на беларускай зямлі і захаваць мір, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, агульнанацыянальны дыялог у гэтыя дні аб'ядноўвае ўсё большую колькасць беларусаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. "Так, нашы сустрэчы з выбаршчыкамі нярэдка праходзяць у даволі эмацыянальным ключы. Але эмоцыі - дрэнны дарадчык. Усім удзельнікам дыялогу трэба вучыцца чуць адзін аднаго і знаходзіць агульную мову. Бо ніхто акрамя саміх беларусаў не зможа навесці парадак на нашай зямлі, захаваць грамадзянскі мір і аднавіць нармальны рытм жыцця. Пры гэтым засяродзіцца трэба не на выдуманых, штучна навязаных нашаму грамадству тэмах, а на рэальных праблемах, якія датычацца кожнага грамадзяніна Беларусі. Мы павінны разам дастойна перажыць гэты няпросты ў эканамічных і палітычных адносінах час", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Пры гэтым, паводле яго слоў, трэба глядзець і на перспектыву. "Хачу яшчэ раз нагадаць пра неабходнасць удзелу ў падрыхтоўцы пакета бюджэтна-падатковых законапраектаў на 2021 год не толькі профільных камісій Палаты прадстаўнікоў, але і ўсяго дэпутацкага корпуса. Вельмі адказнай задачай з'яўляецца і фарміраванне сацыяльна-эканамічнай палітыкі на чарговае пяцігоддзе. З улікам тых падзей, якія сёння ўзрушваюць свет, цалкам відавочна, што нам спатрэбіцца прыняцце шэрага прынцыпова новых рашэнняў. Бо перспектывы росту нацыянальнай эканомікі залежаць непасрэдна ад таго, наколькі эфектыўна мы зможам задзейнічаць унутраны, перш за ўсё інтэлектуальны, патэнцыял", - адзначыў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што падрыхтоўка сацыяльна-эканамічнай стратэгіі развіцця краіны і дыялог па дасягненні грамадскай згоды - працэсы цесна ўзаемазвязаныя. "Паколькі краевугольным каменем тут з'яўляецца прынцып сацыяльнай дзяржавы, ад якога мы не адмовімся, як бы нас ні правакавалі. Правільнасць такой пазіцыі пацвярджае і аналіз прапаноў, якія сёння актыўна гучаць на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках. Таму ў гэту дыскусію неабходна ўключыць як мага больш неабыякавых грамадзян і перш за ўсё тых людзей, якія адказна выконваюць свой грамадзянскі і прафесійны абавязак, забяспечваючы тым самым эканамічны суверэнітэт нашай дзяржавы", - заявіў ён.

Спікер упэўнены, важна пачуць увесь спектр меркаванняў. "Паколькі ў комплексе яны ўяўляюць сабой аб'ектыўны зрэз тых праблем, запатрабаванняў і чаканняў, якімі жыве сучаснае беларускае грамадства. Іх дэталёвае вывучэнне дасць магчымасць нам больш дакладна сфармуляваць пералік задач, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу ў выбарчых акругах і ў ходзе нашай заканатворчай дзейнасці", - сказаў на заканчэнне ён.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць