Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
25.12.2020

Падатковы кодэкс — погляд знутры

25 снежня 2020

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 18 снежня на заключным пасяджэнні сесіі ў двух чытаннях прынялі праект закона "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Ён накіраваны на прывядзенне кодэкса ў адпаведнасць з Жыллёвым, Банкаўскім і Працоўным кодэксамі, указамі Прэзідэнта. Пра ўсе навацыі дакумента карэспандэнту БЕЛТА расказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Віталь Васюкоў.

Паводле яго слоў, прыняты законапраект сваімі палажэннямі, з улікам бягучай эканамічнай і эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама вынікаў практычнага прымянення норм кодэкса, забяспечвае вырашэнне праблемных пытанняў падаткаабкладання, далейшае спрашчэнне парадку вылічэння і выплаты канкрэтных падаткаў, адмену малаэфектыўных і неактуальных ільгот. "У апошнія дні ў сродках масавай інфармацыі агучваюцца навацыі, звязаныя з павышэннем падатковых ставак, увядзеннем новых пошлін і збораў або адменай некаторых ільгот. Аднак у законе прадугледжваецца шэраг сістэмных мер, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва, прыцягненне інвенстыцый, стварэнне дадатковых стымулаў для работы эканомікі, спрашчэнне адміністравання і работы падатковай сістэмы", - адзначыў Віталь Васюкоў.

Так, новаўвядзенні будуць датычыцца спрашчэння работы з рахункамі плацельшчыкаў у замежнай валюце, уводзяцца паслабленні па некаторых відах падатковых праверак. "Спрашчаецца парадак адміністравання кантролю трансфертнага цэнаўтварэння, скарачаецца колькасць здзелак, што падпадаюць пад кантроль падатковых органаў. Адбудуцца станоўчыя змяненні для плацельшчыкаў падатку на дабаўленую вартасць пры рэалізацыі арыштаванай маёмасці ў рамках выканаўчага вядзення па справе, пры бязвыплатнай перадачы тавараў, работ, паслуг і маёмасных правоў, пры ўліку сум увазнога ПДВ. Удасканальваецца парадак вяртання ПДВ па сістэме Tax Free. Па некаторых пазіцыях пэўнай самастойнасцю будуць надзяляцца плацельшчыкі акцызаў. Таксама ўдасканальваюцца падыходы ў частцы выплаты падатку на прыбытак пры правядзенні інвестыцыйных вылічэнняў, пры ўліку нарміруемых затрат і пазарэалізацыйных даходаў. Уводзіцца часовы льготны рэжым падаткаабкладання даходаў, атрыманых ад удзелу ў інвестыцыйных фондах", - падкрэсліў парламентарый.

Змяненні адбудуцца і пры вылічэнні падаходнага падатку з фізічных асоб, а менавіта, будзе прадастаўляцца права на прымяненне падатковых вылікаў па даходах у выглядзе дывідэндаў і па аб'ектах долевага будаўніцтва. Ад падаходнага падатку вызваляюцца пакрыццё расходаў на праезд да месца службовай камандзіроўкі і назад аўтамабільным транспартам рэгулярных або нерэгульных перавозак. Таксама для фізічных асоб уводзіцца часовы льготны рэжым падаткаабкладання даходаў, атрыманых ад удзелу ў інвестыцыйных фондах. Новым Падатковым кодэксам дэталізуецца пералік аб'ектаў нерухомай маёмасці, адносна якіх фізічныя асобы маюць права на вызваленне ад выплаты падатку на нерухомую маёмасць, вызваляюцца ад выплаты падатку на нерухомую маёмасць пенсіянеры незалежна ад наяўнасці ў іх пэўнага стажу работы, удакладняецца парадак прымянення паніжаных ставак падатку на нерухомую маёмасць.

Змяненні таксама закрануць зямельны падатак. "Так, ільготныя катэгорыі грамадзян будуць вызваляцца ад пакрыцця зямельнага падатку за ўчасткі гаражоў-стаянак або машынамесцаў у шматкватэрных жылых дамах, участкі, прадастаўленыя для вядзення садоўніцтва і агародніцтва. Па аналогіі з падаткам на нерухомую маёмасць канкрэтызуецца пералік зямельных участкаў, адносна якіх фізічныя асобы будуць мець права на вызваленне ад выплаты зямельнага падатку. Уводзіцца вызваленне пенсіянераў ад зямельнага падатку незалежна ад наяўнасці ў іх пэўнага стажу работы", - дадаў намеснік старшыні камісіі.

Акрамя таго, Саветам дэпутатаў прадастаўляецца права змяншаць стаўкі адзінага падатку ў залежнасці ад катэгорый плацельшчыкаў. Ад выплаты адзінага падатку вызваляюцца пенсіянеры незалежна ад наяўнасці ў іх пэўнага стажу работы. Таксама замацоўваецца магчымасць прадастаўлення льгот фізічным асобам. У сувязі з узгодненым урадам з Палатай прадстаўнікоў рашэннем па адмене дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху законапраектам прадугледжаны пераход да спагнання танспартнага падатку з арганізацый і фізічных асоб.

"Такім чынам, прыняцце Падатковага кодэкса будзе садзейнічаць вырашэнню праблемных пытанняў падаткаабкладання з улікам вынікаў яго практычнага прымянення, далейшаму спрашчэнню парадку вылічэння і выплаты канкрэтных падаткаў, а таксама будзе садзейнічаць выкананню сацыяльных гарантый дзяржавы", - рэзюмаваў Віталь Васюкоў.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by