Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

14.09.2021

Паказчык сталасці грамадства

14.09.202
Аўтар: Святлана Яскевiч

Валянціна БЕГЕБА, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы:

— Свята, якое мы будзем адзначаць на гэтым тыдні, сімвалізуе глыбокія гістарычныя традыцыі нашага народа. Адна з іх — традыцыя яднання для дасягнення агульных мэт. Спрадвеку ў нашым краі ўсё важнае рабілі талакой, гэта значыць, разам, агульнымі намаганнямі. Вось і цяпер мы павінны аб'яднацца, каб забяспечыць мір і спакой у краіне як залог магчымасці для стваральнай працы.

Менавіта адказнасць за лёс Айчыны пабуджае кожнага з нас пераадольваць выклікі сучаснасці, захоўваць культурную самабытнасць, рухацца далей з апорай на традыцыі і напрацоўкі папярэднікаў. Думаю, што кожны з нас зараз адчувае адказнасць за сучаснае і будучае Беларусі. І гэтая адказнасць найперш увасабляецца ў паўсядзённай працы, а таксама актыўнай грамадскай пазіцыі.

Праца як і раней, так і цяпер — галоўнае, з працы пачынаецца дабрабыт кожнага грамадзяніна і краіны ў цэлым. Калі кожны будзе творча, самааддана працаваць на сваім рабочым месцы, мы многага зможам дасягнуць. Важна знаходзіць рэзервы ў сабе, не спыняцца на дасягнутым, увесь час займацца самаадукацыяй і павышэннем свайго ўзроўню. Кожны раз гэта падкрэсліваю, калі даводзіцца быць у маладой аўдыторыі.

Найперш у моладзі нам трэба выхаваць павагу да чалавека працы і працы як адзінай крыніцы дабрабыту і творчай самарэалізацыі. Павага да працы ў шырокім сэнсе, павага да мацярынства, шанаванне старэйшых, сваёй гісторыі, малой радзімы — гэта і ёсць падмуркі, на якіх можна будаваць народнае адзінства.

Прапаную ўспомніць не такую далёкую гісторыю, пасляваенны час, час юнацтва нашых бацькоў. Калі краіна фактычна ляжала ў руінах, яны здолелі яе ўзняць, адрадзіць, пабудаваць эканоміку менавіта таму, што праявілі адзінства. Такіх прыкладаў у нашай гісторыі многа.

Народнае адзінства — гэта неад'емны аспект сучаснага грамадства, а яшчэ залог стабільнага і паспяховага развіцця на доўгія гады наперад, найважнейшы паказчык сталасці грамадства.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by