Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
19.11.2020

Парадак дня асенняй сесіі парламента дапоўнілі сем законапраектаў — Семяняка

19 лістапада 2020

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак дня асенняй сесіі парламента дапоўнілі сем законапраектаў, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка перад пасяджэннем Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першапачаткова ў парадак дня было прапанавана да разгляду 32 пытанні. Большасць з іх ужо разгледжаны. Па меры заканчэння падрыхтоўчых мерапрыемстваў законапраекты ўносяцца на разгляд дэпутацкага корпуса. У прыватнасці, сёння Пастаянная камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце прапануе ўнесці ў парадак дня сесіі сем законапраектаў", - сказаў Валянцін Семяняка.

Закон "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах)" прапануецца разгледзець у першым чытанні. Шэраг законапраектаў будзе разгледжаны ў другім чытанні, два законапраекты датычацца ўдасканалення і развіцця міжнародных адносін.

"Закон "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах)" цікавы тым, што прыводзіць у адпаведнасць як тэрміналагічную базу, так і правапрымяняльную практыку. Гэты закон значна аблегчыць работу нашых кааператараў. Ён датычыцца і ўдасканалення работы ўстаноў адукацыі, якія знаходзяцца ў сістэме. Да разгляду прапануюцца таксама змяненне Кодэкса аб нетрах, змяненне законаў па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі. Гэтыя законапраекты будуць разгледжаны ў другім чытанні. Таму тыя заўвагі і прапановы, якія паступілі пры разглядзе ў першым чытанні, дэпутаты ўлічаць і абмяркуюць пры разглядзе", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by