Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

10.12.2020

Парламентарыі манітораць сітуацыю з цэнамі ў раёнах

10.12.2020
Аўтар:Маргарыта Ушкевіч

Такая работа вядзецца сумесна з органамі ўлады і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Інфармацыя паступае ў Рэспубліканскі экспертны савет па пытаннях цэн і тарыфаў. Дэпутаты ў сваіх акругах наведваюць гарадскія і сельскія крамы, рынкі, каб выявіць парушэнні дзяржаўнай цэнавай палітыкі.

У Ваўкавыску такі маніторынг правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Павел Паканечны. Ён наведаў некалькі крам і параўнаў цэны з папярэднім перыядам. Вынікі заносяцца ў спецыяльную табліцу, дзе бачна, які ў мінулым месяцы быў кошт аналагічных тавараў па краіне.

— У лістападзе я параўнаў у ваўкавыскіх крамах цэны па 40 пазіцыях — ад агародніны, круп і хлеба да мяса і малочных прадуктаў, — паведаміў дэпутат раённай газеце «Наш час». — Тады па шэрагу пазіцый кошт прадуктаў нават знізіўся ў параўнанні з мінулым месяцам. Капуста і мука аказаліся таннейшыя на 14 працэнтаў, бульба — на 21, каўбасныя вырабы — на чатыры працэнты. Аднак па іншых пазіцыях, такіх, як хлеб, тварог, садавіна, цэны істотна ўзраслі. Значна падаражэлі алей, макаронныя вырабы, гарбата.

Нядаўні маніторынг выявіў рост цэн па большасці пазіцый. У гэтым спісе малако і малочныя прадукты — сыры, тварог, смятана. Падаражэлі свежыя агуркі, цукар, маргарын, назіраецца хуткімі тэмпамі рост цэн на чорны чай, сокі з агародніны. Разам з тым значна знізіліся цэны на грэцкія і ячныя крупы, бульбу.

— Часцей усяго рост цэн у гандлёвых аб'ектах абумоўлены аб'ектыўнымі фактарамі. Гэта і павелічэнне затрат пастаўшчыкоў і вытворцаў, змяненне асартыменту ці якасці прадукцыі, інфляцыйныя працэсы. Калі аб'ектыўных прычын для росту цэн і тарыфаў няма, а ёсць факты неабгрунтаванага завышэння, інфармацыя будзе перададзена ў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. Там усе факты негатыўных тэндэнцый збяруць і перададуць на рэагаванне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Мэта такога маніторынгу, адзначыў дэпутат, — дабіцца стабілізацыі цэнавай сітуацыі на спажывецкім рынку. Важна не даспусціць росту цэн, асабліва ў перадсвяточныя дні, калі спажывецкая актыўнасць узрастае. Часам гэтым стараюцца скарыстацца нядобрасумленныя гандлёвыя кампаніі і сэрвісы. Між тым, у краіне да канца года дзейнічае пералік сацыяльна значных тавараў з гранічна дапушчальнымі надбаўкамі, якія не павінны перавышацца.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by