Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.08.2019

Парламенцкая канферэнцыя Балтыйскага мора вітае пазітыўныя тэндэнцыі ў адносінах Беларусі і ЕС

Палітыка 27.08.2019 | 10:47

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая канферэнцыя Балтыйскага мора (ПКБМ) вітае пазітыўныя тэндэнцыі ў адносінах Беларусі і ЕС. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з ПКБМ Валерый Варанецкі па выніках сустрэчы са старшынёй Парламенцкай канферэнцыі, дэпутатам Стортынгу (аднапалатны парламент Нарвегіі) Ёрадам Асф'елем.

У час сесіі ПКБМ, якая праходзіць у Осла з 25 па 27 жніўня, Валерый Варанецкі правёў перагаворы з Ёрадам Асф'елем. "Абмяркоўваліся стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж парламентам Беларусі і ПКБМ, развіццё міжпарламенцкіх кантактаў з краінамі Паўночнай Еўропы. Бакі віталі пазітыўныя тэндэнцыі ў адносінах паміж Беларуссю і Скандынаўскімі краінамі, а таксама з Еўрапейскім саюзам", - адзначыў парламентарый.

Як паведамлялася, Валерый Варанецкі прымае ўдзел у 28-й сесіі ПКБМ па запрашэнні Ёрада Асф'еля. Удзельнікі канферэнцыі - парламентарыі і эксперты з краін рэгіёна Балтыйскага мора. Яны абмяркоўваюць пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў рэгіёне, узаемадзеяння ў Савеце дзяржаў Балтыйскага мора. У цэнтры ўвагі таксама ўстойлівае экалагічнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, партнёрства ў сферы аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння ў Паўночным вымярэнні, развіццё рынку працы і занятасці, міграцыі і інтэграцыі ў рэгіёне і іншыя тэмы.

Удзел у канферэнцыі - элемент актыўнага ўзаемадзеяння Беларусі з ПКБМ. Беларускі бок нацэлены на далейшае ўмацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва з краінамі Паўночнай Еўропы і субрэгіянальнымі арганізацыямі.

Парламенцкая канферэнцыя Балтыйскага мора заснавана ў 1991 годзе. Яе мэта - развіццё супрацоўніцтва паміж парламентамі рэгіёна Балтыйскага мора. Пастаяннымі ўдзельнікамі з'яўляюцца Германія, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, а таксама пяць міжпарламенцкіх арганізацый (Балтыйская асамблея, Еўрапейскі парламент, ПАСЕ, ПА АБСЕ, Паўночны савет). Яшчэ 27 арганізацый маюць у ПКБМ статус наглядальніка. Атрымаць статус наглядальніка ў ПКБМ мае намер і Беларусь.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць