Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.02.2018

Паспрабаваць сябе ў ролі палітыка

08.02.2018

Па ініцыятыве члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу А.У. Няхайчык у Парламенце адбылася сустрэча дэпутатаў  з маладзёжным актывам Заводскага раёна сталіцы, у склад якога ўвайшлі лепшыя прадстаўнікі навучэнскай і працоўнай моладзі.

Сустрэча прайшла ў межах чарговага пасяджання Клуба маладога выбаршчыка, які створаны ў Заводскім раёне Мінска і дзейнасць якога каардынуе А.У.Няхайчык. На сустрэчу былі запрошаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу В.В.Курсевіч,  дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання П.В.Огер, дэпутат Маладзёжнай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, навучэнец сярэдняй школы № 169 Уладзіслаў  Рыбчык, другі сакратар раённай арганізацыі БРСМ Кацярына Шушкевіч.

--Мы сёння сустракаем у парламенце лепшую навучэнскую і  працоўную моладзь Заводскага раёна Мінска, для якой характэрны ініцыятыўнасць, творчы запал і дзейсны падыход да кожнай справы, --адзначыла Аксана Ўладзіміраўна.—Сярод маладых людзей – навучэнцы ўстаноў адукацыі сталіцы, рабочыя і спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый.Калі іх вызначаць па прафесійнай прыкмеце, то ўсе яны розныя, але адно іх яднае: яны маюць  актыўную грамадзянскую пазіцыю  і задзейнічаны ў палітычным жыцці нашай краіны.

   Сапраўды, сёння наша моладзь у сваёй большасці не пасіўны назіральнік, а актыўны ўдзельнік жыцця нашага грамадства. І гэта добрая прыкмета часу. Таму, безумоўна, такая сустрэча, непасрэдна жывыя зносіны, якія прымяркоўваюць стасункі, як кажуць, вочы ў вочы,дазволяць яшчэ больш прыцягнуць маладых людзей да палітычнага жыцця, павысіць іх актыўнасць, дапамагчы нашай моладзі сфарміраваць цэласнае меркаванне аб тым, чым жыве сёння Парламент, над чым працуе дэпутацкі корпус і пасадзейнічаць таму, каб у перспектыве маладыя людзі паспрабавалі свае сілы ў сферы палітыкі.

  Моладзь сёння вельмі актыўна рэагуе на тыя падзеі, якія сёння адбываюцца ў нашай краіне, хоча быць палітычна падкаванай і быць у курсе ўсіх спраў, якія адбываюцца ў свеце і ў Беларусі. Не выключэннем стаў і гэты год, тым больш што ён азнаменаваны значнай палітычнай падзеяй -18 лютага будуць праходзіць выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы. Маладыя грамадзяне таксама актыўна ўключыліся ў выбарчую кампанію, як ў ролі кандыдатаў у дэпутаты, так і ў ролі памочнікаў у арганізацыі і правядзенні выбараў у нашай краіне.

-- Моладзі ўласціва ўключацца ў значныя мерапрыемствы, праяўляць павышаную цікавасць да новага, крэатыўнага, ім хочацца паспрабаваць сябе на новай ніве, у тым ліку паўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы  і тым самым паспрабаваць свае сілы ў ролі палітыка,  --адначыла Аксана Уладзіміраўна.— Нездарма ж сёння, як адзначае Цэнтральная выбарчая камісія, у складзе кандыдатаў шмат маладых людзей, якія жадаюць заняцца дэпутацкай дзейнасцю.

  Заводскі раён сталіцы  не стаў у гэтым выключэннем, і маладзёжны актыў раёна задзейнічаны ў гэтай падзеі, і тым самым працягвае тэндэнцыю развіцця палітычнай культуры ў маладзёжным асяроддзі, якую накіроўваюць  ў каструктыўную плынь дэпутаты.

Значную ролю ў выхаванні актыўнай жыццёвай пазіцыі ў маладых людзей адыгрывае маладзёжная палата, якая створана пры Мінскім гарадскім савеце дэпутатаў, а таксама раённыя арганізацыі БРСМ. 

Прадстаўнікі Заводскага раёна Мінска з цікавасцю азнаёміліся з пастаянна дзеючай музейнай экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі парламенталізму і беларускага Парламента, наведалі цэнтр законатворчай дзейнасці -- Авальную залу, ў прэс-цэнтры  абмеркавалі пытанні  выбарчай кампаніі-2018,  ролі моладзі ў развіцці мясцовага самакіравання, павышэння адказнасці маладых людзей за будучыню краіны. У сумеснай размове з дэпутатамі маладзёжны актыў ўзняў праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне ў паўсядзённым жыцці, і прапанаваў шляхі іх вырашэння.

Ала КЛЮЙКО.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць