Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Пірштук: важна ствараць умовы для матывацыі моладзі да навукі

Грамадства 25.09.2019 | 14:14
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук лічыць важным ствараць умовы для матывацыі моладзі прыходзіць у навуку. Аб гэтым ён заявіў журналістам перад семінарам у НАН па заканадаўчым забеспячэнні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы бачым тэндэнцыю: колькасць дактароў навук, кандыдатаў, у цэлым прэстыжнасць гэтых высокіх званняў крыху ўпала. Гэта сігнал для грамадства", - звярнуў увагу Баляслаў Пірштук. Паводле яго слоў, свет развіваецца вельмі дынамічна, канкурэнцыя ўзрастае. "Таму нам трэба знайсці механізмы і ўмовы матывацыі, каб моладзь цягнулася ў навуку, каб абарон было больш, галін, у якіх яны будуць сябе праяўляць, было больш. Патэнцыял добры, паспяховых адкрыццяў і там, дзе ўдзельнічаюць беларусы, нямала", - адзначыў парламентарый.
Сёння на семінары дэпутаты прааналізуюць стратэгічныя напрамкі развіцця навукі, патрэбнасці навуковай супольнасці ў заканадаўчых падыходах. "Мы павінны стварыць прававыя ўмовы, базу, траекторыю росту. І тыя моманты, якія тармозяць развіццё навукі, безумоўна, павінны адчуць і ў самыя кароткія тэрміны ўнесці ў законапраекты праўкі, якія дадуць магчымасць спрацаваць на апярэджанне", - сказаў Баляслаў Пірштук.
Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у сваю чаргу адзначыў, што навука з'яўляецца галоўным драйверам развіцця эканомікі, таму так важна заканадаўчае суправаджэнне і забеспячэнне навуковай і інавацыйнай дзейнасці.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў паведаміў, што ў краіне дзейнічаюць амаль 600 нарматыўных актаў, якія рэгулююць розныя напрамкі навуковай дзейнасці. У прынцыпе, усе асноўныя палажэнні адрэгуляваны, разам з тым ёсць некаторыя пытанні. У прыватнасці, іншых падыходаў у заканадаўстве патрабуе прыватная навука ў сувязі з развіццём дзяржаўна-прыватнага партнёрства. "Мы канструктыўна працуем з нашым парламентам. Сумесна абмяркоўваем розныя праблемы, знаходзім рашэнні, рыхтуем нарматыўныя акты. І вельмі важна, што Акадэміі навук даручана праводзіць экспертызу ўсіх заканадаўчых актаў", - заўважыў Уладзімір Гусакоў.
На семінары абмяркоўваюць актуальныя напрамкі ўдасканалення заканадаўчага рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, пытанні развіцця заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, асноўныя тэндэнцыі ўдасканалення нарматыўна-прававой базы ў галіне атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, асноўныя напрамкі развіцця ў гэтай сферы.
Усе інтэрв'ю