Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.03.2019

Праблему дрэнных дарог можа вырашыць павелічэнне дарожнага фонду — Рыбак

Грамадства 25.03.2019 | 17:18

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблему дрэнных дарог у Беларусі пераразмеркаванне сродкаў дарожнага фонду не вырашыць. Такое меркаванне выказаў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларуси па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак.

"Нельга сказаць, што выхад у тым, каб перадзяліць (сродкі дарожнага фонду. - Заўвага БЕЛТА). Трэба павялічваць гэты фонд, павялічваць крыніцы - у гэтым, я думаю, выйсце", - сказаў парламентарый. Акрамя таго, неабходна працаваць з мясцовай уладай, каб вырашаць пытанні эфектыўнага расходавання сродкаў. Прынамсі, у сябе ў акрузе дэпутат прытрымліваецца менавіта гэтай практыкі.

У цэлым, адказваючы на заўвагу журналіста, што стан асобных аўтадарог у краіне з кожным годам становіцца ўсё горшым, Андрэй Рыбак заўважыў, што разам з тым іншыя дарогі становяцца лепшымі. У якасці прыкладу ён прывёў Р23, па якой ездзіць у родны Салігорск.

Сёння 50 працэнтаў сабраных за кошт дарожнага збору сродкаў накіроўваецца на будаўніцтва, эксплуатацыю і рамонт рэспубліканскіх дарог, астатнія 50 працэнтаў - на мясцовыя. Як паведамлялася раней, дэпутаты абмяркоўвалі магчымасць накіравання на рэспубліканскія дарогі толькі чвэрці сумы дарожнага збору.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць