Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.06.2019

Пытанні да дэпутата

У мінулы чацвер на пытанні, атрыманыя па прамой лініі і ў рамках прыёму грамадзян і юрыдычных асоб адказваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Зямчонак.  З набалелымі праблемамі да дэпутата звярнуліся двое браслаўчан.

Першай на нумар прамой лініі дазванілася ахрэмаўчанка. Дарэчы, жанчына ўжо неаднойчы звярталася да чыноўнікаў рознага ўзроўню з адной і той жа праблемай. Неаднаразова яна атрымлівала і абгрунтаваны адказ. Аднак, нягледзячы на такія абставіны, працягвае настойліва дабівацца сваёй праўды.

Жыхарка Ахрэмаўцаў нагадала дэпутату сутнасць свайго звароту. У 1993 годзе на працоўным месцы падчас прыёмкі малака па нейкіх прычынах вадзіцель ударыў яе па галаве. Сам чалавек, напалохаўшыся, што забіў прыёмшчыцу, скончыў жыццё самагубствам. Некалькі гадоў жанчына мела грашовыя выплаты, якія па незразумелых ёй прычынах спыніліся. З таго часу яна патрабуе ў прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» вярнуць адмененую некалі кампенсацыю і даць пісьмовыя адказы на ўсе яе пытанні.

Каб разабрацца ў заблытанай справе, падключылася і дырэктар прадстаўніцтва Валянціна Турок. Яна патлумачыла, што кіраўніцтва гаспадаркі выплочвала жанчыне кампенсацыю па сваёй ахвоце. Потым такія функцыі перайшлі да страхавой арганізацыі. Грамадзянка ж звярнулася ў суд, каб атрымаць выплаты ад года траўмы. Аднак па заканадаўстве таго часу віны наймальніка суд у такім выпадку не ўгледзеў, а сапраўдны віноўнік няшчасця пайшоў з жыцця, таму кампенсацыя была прызнана неабгрунтаванай і адменена ўвогуле. 

Па цяперашніх законах траўма, атрыманая прыёмшчыцай на працоўным месцы, прызналася б вытворчай. Але на той час рашэнне было юрыдычна правільным. Адзінае, што, на думку дэпутата, можна зрабіць — паспрабаваць звярнуцца ў суд паўторна. Хоць, па вялікім рахунку, справа дарэмная. Дарэчы, і такія захады жанчына ўжо рабіла, але адмовілася плаціць дзяржаўную пошліну (спецыяльная камісія па адмене ўзносу не прызнала сям’ю заяўніцы маламаёмаснай).

Другі зварот да дэпутата тычыўся нарыхтоўкі дроў. Жанчына, якая патэлефанавала ад групы жыхароў вёскі Цяцеркі, прасіла выдзеліць для такой мэты ўчасткі ў межах 5-6 кіламетраў, бо на адведзеныя пенсіянеры проста не маюць магчымасці дабрацца. Пытанне вырашылася на месцы. Дэпутат звязаўся са старшынёй сельсавета, якая паабяцала яшчэ раз прапрацаваць праблему з нацыянальным паркам.

Вера БУЛАНОВА.

Фота аўтара.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць