Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.05.2018

Рэальна і актуальна

07.05.2018

Актуальным праблемам сённяшняй рэальнасці, з якімі сутыкаецца наша краіна, а таксама кожны з нас у прыватнасці і грамадства ў цэлым, была прысвечана сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пятра Аляксеевіча Атрошчанкі з працоўным калектывам установы адукацыі “Бярэзінская гімназія”. Удзел у мерапрыемстве прыняў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі.

Напачатку размовы П.А. Атрошчанка спыніўся на асноўных момантах Паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларус-каму народу і Нацыянальнаму сходу. У сучасных рэаліях, калі любое сутыкненне ці канфлікт могуць прывесці да страшных наступстваў, бяс-пека краіны і яе грамадзян займае адно з важнейшых месцаў у палітыцы дзяржавы. Не менш важным накірункам з’яўляецца эканамічная галіна. Тут акцэнт быў зроблены на развіцці лічбавай эканомікі і нормах Дэкрэта №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, які скіраваны на паляпшэнне бізнес-клімату ў краіне.

Разглядаліся і пытанні, што датычылі ўнясення змен у Канстытуцыю, прывядзення ў парадак дарог мясцовага значэння, задач Дэкрэта №1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, барацьбы з карупцыйнымі праявамі ў грамадстве.

Не абышоў увагай Пётр Аляксеевіч і “гарачыя тэмы”, якія ўсё часцей абмяркоўваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Сярод іх — захаванне або адмена смяротнага пакарання. Беларусь, дарэчы, — адзіная ў Еўропе краіна, дзе да цяперашняга часу мае месца вышэйшая мера пакарання. А таксама – дзейнасць руху “Маці 328” (жанчыны, чые родныя асуджаны па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконны абарот наркотыкаў).

У завяршэнні сустрэчы П.А. Атрошчанка адзначыў, што педагог для вучняў з’яўляецца прыкладам для пераймання і на яго плячах ляжыць значная доля адказнасці па выхаванні дастойных грамадзян нашай краіны.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць