Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

21.01.2021

Савіных: Беларусь заўсёды гатова да канструктыўнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі

21 студзеня 2021

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды гатова да канструктыўнага супрацоўніцтва з усімі замежнымі партнёрамі, заявіў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё хачу падкрэсліць, што знешняя палітыка Беларусі грунтуецца на прынцыпах, а не на адносінах. Мы заўсёды гатовы - гэта наш знешнепалітычны прынцып - да канструктыўнага супрацоўніцтва з любымі замежнымі партнёрамі. Не будзе выключэннем, зразумела, адміністрацыя Байдэна. Іншае пытанне, у якой ступені амерыканскі бок зможа адказаць канструктыўнай пазіцыяй на нашу прапанову, пакажа будучыня. Тым не менш, без усялякага сумнення, мы будзем весці дыялог у напрамку ўмацавання даверу, супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння", - сказаў Андрэй Савіных.

Парламентарый таксама пракаменціраваў рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі 2021 года з Мінска. "На жаль, мы ўсё часцей і часцей бачым, што прынцыпы Realpolitik, калі моцны вызначае правілы гульні, становяцца асновай для прыняцця рашэнняў не толькі ў сферы палітыкі, але і ў сферы спорту, культуры і любых іншых відаў міжнародных адносін. Гэта вельмі негатыўная тэндэнцыя. Рана ці позна нам давядзецца ад яе адыходзіць. Тым не менш пакуль што гэта факт", - дадаў ён.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць