Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

08.09.2020

Савіных: пратэсты ў Беларусі былі спланаваны і каардынаваліся з-за мяжы

08 ВЕРАСНЯ 2020

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пратэсты ў Беларусі былі дакладна спланаваны і каардынаваліся з-за мяжы, заявіў у час відэаканферэнцыі па выніках праведзеных у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў у рамках пасяджэння Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускія ўлады маюць інфармацыю аб тым, што пратэсты былі дакладна спланаваны і каардынаваліся, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, з-за мяжы. Па гэтых каналах каардынаваўся рух калон пратэстуючых па горадзе, у рэжыме рэальнага часу аддаваліся каманды на правядзенне акцый, на збор людзей у пэўных месцах. Прыёмы, якія былі выкарыстаны, дзіўным чынам паўтараюць тэхнікі кіравання майданам ва Украіне, каляровымі рэвалюцыямі ў Егіпце і іншых краінах. Мелі месца і іншыя спробы знешняга замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі", - сказаў Андрэй Савіных.

Парламентарый падкрэсліў: на гэтым фоне выклікае шкадаванне пазіцыя асобных краін ЕС, якія ўжо ўвялі нацыянальныя абмежавальныя меры. "Санкцыі - гэта шлях у нікуды. Мы ўжо неаднаразова праходзілі гэта ў гісторыі нашых адносін. За апошнія гады канструктыўнага ўзаемадзеяння было дасягнута значна больш, чым за дзесяцігоддзі санкцый і абмежаванняў, - заявіў ён. - Пры гэтым я хачу адзначыць, што існуючая палітычная сістэма Беларусі патрабуе развіцця. Мы ў парламенце гатовы да гэтай работы і вітаем самы шырокі дыялог па такім пытанні. Аднак дыскусія магчыма толькі ў рамках здаровага палітычнага працэсу і ў строгай адпаведнасці з нашым заканадаўствам. Гэты дыялог не павінен будавацца пад націскам вуліцы або пры знешнім пасрэдніцтве. Ён павінен быць накіраваны на эвалюцыйнае, паступальнае, канструктыўнае развіццё беларускага грамадства і палітычнага ўладкавання".

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by