Рус Бел En
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.05.2020

Савіных: правядзенне выбараў 9 жніўня адпавядае логіцы развіцця сітуацыі ў свеце

08 мая 2020

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня адпавядае логіцы выбарчага працэсу і развіццю сітуацыі ў свеце. Такое меркаванне сёння ў парламенце выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэпутат падтрымаў дату правядзення выбараў 9 жніўня. "Яна аптымальная, поўнасцю адпавядае логіцы выбарчага працэсу і логіцы развіцця падзей", - лічыць ён.

Андрэй Савіных адзначыў, што ў свеце пачынаюць праяўляць сябе наступствы каранцінных мер і крызісныя з'явы з-за пандэміі каранавіруса. Сусветная эканоміка, на думку парламентарыя, рызыкуе апынуцца ў вельмі сур'ёзнай рэцэсіі, беспрэцэдэнтнай па сваіх маштабах і вастрыні. "Гэта будзе сур'ёзным выклікам і сур'ёзным выпрабаваннем для ўсіх краін. Як бачыцца, з асаблівай вастрынёй крызіс пачне праяўляць сябе ўжо восенню. На гэтым фоне для нас вельмі важна як мага раней завяршыць унутрыпалітычныя працэсы ў краіне", - сказаў парламентарый.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць