Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
Савіных: заява парламентаў Літвы і Польшчы — спроба ўмяшання ў нашы ўнутраныя справы

10 лютага 2021
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заява парламентаў Літвы і Польшчы - недарэчная спроба ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, заявіў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, каменціруючы прынятую камітэтамі па замежных справах парламентаў Літвы і Польшчы сумесную заяву з нагоды 275-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Аддаючы даніну памяці выдатнаму земляку Тадэвушу Касцюшку, яго імкненню да ідэалаў свабоды і справядлівасці, яго таленту і гістарычнай спадчыне ў сувязі з гадавінай яго нараджэння, мы з глыбокім жалем адзначаем недарэчную спробу камітэтаў па замежных справах парламентаў Польшчы і Літвы скарыстаць гэту гістарычную дату для ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі", - сказаў Андрэй Савіных.
Парламентарый заклікаў замежных калег адмовіцца ад спроб маніпуляцый гістарычнымі падзеямі ў сваіх дробязных і непераканаўчых палітычных гульнях. "Жаданне схаваць беспадстаўныя заявы за вядомай гiстарычнай асобай у рэальнасці становіцца яркай дэманстрацыяй правалу спроб па дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне".
Усе інтэрв'ю