Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі
15.01.2021

Семяняка: Эвалюцыйны падыход — адзіны правільны рэальны інструмент

15.01.2021
Аўтар: Вольга Мядзведзева

— Усебеларускі народны сход сёлета праводзіцца ў шосты раз. За час існавання, а гэта чвэрць стагоддзя, сход стаў не проста адметнай з'явай грамадскага жыцця краіны, а ператварыўся ў неад'емную частку нацыянальнай палітычнай культуры, сфарміраваўся як адзін з элементаў беларускай палітычнай традыцыі, — лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін СЕМЯНЯКА. — Кожны раз яго правядзенне і звязаныя з гэтым грамадскія працэсы не толькі выклікаюць усеагульны інтарэс, становяцца прадметам для нацыянальнай дыскусіі, але і вызначаюць тэндэнцыі развіцця грамадства на найбліжэйшую перспектыву. У гэтым заключаецца значэнне ўсенароднага форуму для фарміравання дзяржаўнай палітыкі і ўнікальнасць гэтай формы дэмакратыі як аднаго з інструментаў народаўладдзя.

Парламентарый вызначае некалькі адметнасцяў VІ Усебеларускага народнага сходу.

Першая — форум праводзіцца ў перыяд дастаткова вострага палітычнага супрацьстаяння легітымнай дзяржаўнай улады спробам гвалтоўнага насаджэння метадаў «каляровых рэвалюцый» на беларускай зямлі, лічыць Валянцін Семяняка і дадае, што гэтыя метады не спрацавалі.

Другая адметнасць — краіна стаіць перад складанай праблемай перафармаціравання адносін паміж рознымі палітычнымі плынямі, перазагрузкі механізмаў, а можа, і асобных прынцыпаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў кіравання, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, дадае дэпутат.

Старшыня профільнай парламенцкай камісіі падкрэслівае, што дзяржаўнае будаўніцтва вызначаецца вялікай ступенню інертнасці — яго наступствы праяўляюцца не імгненна, а праз працяглы прамежак часу, таму працэс гэты патрабуе асаблівай адказнасці.

— Акрамя таго, пэўная інертнасць дзяржаўных пераўтварэнняў не прадугледжвае імгненнага перафармаціравання грамадскіх адносін, — дадае Валянцін Семяняка. — Галоўнае расчараванне ўсіх рэвалюцыянераў, як правіла, хаваецца ў чаканні імклівага выніку — «вось зменім уладу і зажывём...» У рэальнасці ўсё адбываецца з дакладнасцю да наадварот: імкліва разбураюцца не толькі палітычныя інстытуты, але і эканамічныя мадэлі, што імгненна адбіваецца на дабрабыце людзей».

Эвалюцыйны падыход, якім кіруецца беларуская ўлада, калі прапануе правядзенне Усебеларускага народнага сходу, — адзіна правільны і рэальны інструмент да праектавання механізмаў згуртавання грамадства і пошуку фарматаў запатрабаваных часам перамен, лічыць дэпутат.

Яшчэ адна адметнасць сёлетняга народнага форуму — абмеркаванне вынікаў агульнанацыянальнай дыскусіі. «Менавіта цывілізаваная дыскусія, дыялог у пошуку шляхоў развіцця грамадства — асноўны інструмент падрыхтоўчай работы да правядзення сходу. І ў гэтым, на мой погляд, найвялікшая каштоўнасць аналітычных матэрыялаў, прадстаўленых у аргкамітэт сходу», — лічыць парламентарый і дадае, што Пастаянная камісія, якую ён узначальвае, знаходзілася ў цэнтры гэтай работы.

Пры ўсёй стракатасці думак ён вызначыў некалькі найбольш характэрных тэндэнцый, якія праявіліся ў час дыскусій.

— У прыватнасці, нашы грамадзяне ў большасці выступаюць за захаванне асноўных прынцыпаў дзяржаўнага будаўніцтва: сацыяльную накіраванасць дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, незалежнасць краіны, прыхільнасць да традыцыйных культурных і маральных каштоўнасцяў. Вялікая частка дасланых прапаноў утрымлівае словы падтрымкі дзеючаму Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку, яго палітычнаму курсу і дзяржаўнай палітыцы, — расказаў парламентарый.

У той жа час парламентарыі сутыкнуліся са спробамі спыніць дыялог, сарваць яго ход, што, па меркаванні дэпутата, сведчыць пра негатоўнасць асобных прадстаўнікоў беларускага грамадства да цывілізаванай дыскусіі.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by