Рус Бел Eng
Галоўная / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

28.05.2021

У парламенце створана спецкамісія па падрыхтоўцы законапраекта аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю

28 мая 2021

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльная камісія па падрыхтоўцы праекта закона "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" створана ў Палаце прадстаўнікоў. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Змяненні прадугледжваюць магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання.

"Папярэднія сесійныя месяцы былі напоўнены шэрагам значных мерапрыемстваў, - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА. - Безумоўна, ключавым з іх з'яўляецца праведзеная 26 мая сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі, прадстаўнікамі СМІ і шэрага дзяржаўных органаў. Адбылася адкрытая і вельмі змястоўная размова па самых вострых пытаннях бягучай сітуацыі. І цяпер дэпутатам неабходна забяспечыць выкананне тых задач, якія паставіў перад намі кіраўнік дзяржавы на мерапрыемстве. Вядома, перш за ўсё гэта пастаянная работа з нашымі грамадзянамі па месцы жыхарства".

Спікер нагадаў, што Прэзідэнт падтрымаў прапанову палат парламента аб увядзенні адзінага дня галасавання. "Адпаведны законапраект аб змяненні Канстытуцыі быў учора ўнесены Прэзідэнтам у Палату прадстаўнікоў. У адпаведнасці з рэгламентам Палаты прадстаўнікоў для работы над законапраектам нам неабходна стварыць спецыяльную камісію", - дадаў ён.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by