Галоўная / Беларуская версія / Прэс-служба / Інтэрв'ю, выступленні, публікацыі

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.06.2019

Умовы для жыцця, працы і развіцця пастаянна ўдасканальваюцца

Андрэй ЮНІЦЫН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28, у складзе якой і Міёрскі раён, сустрэўся нядаўна з кіраўніцтвам райвыканкама і дэпутацкім актывам. У нас ён нярэдкі госць. Рэгулярна праводзіць прыёмы грамадзян у сельсаветах і ўжо вывучыў праблемы людзей на тэрыторыі кожнага. На гэты раз выступіў перад выбаршчыкамі з інфармацыяй пра работу Парламента.

Як нагадаў Андрэй Юніцын, у дэпутатаў цяпер законатворчы сезон. Шостая сесія стартавала ў пачатку красавіка і прадоўжыцца да канца чэрвеня. Камісіі Палаты прадстаўнікоў прадставілі да разгляду звыш 60 законапраектаў. Пытанні ў іх закранулі амаль увесь спектр задач па развіцці стабільнага дзелавога асяродку, ІТ-сектара, «зялёнай» эканомікі, падтрымцы міру, стабільнасці і грамадскай згоды. Асаблівая ўвага сацыяльнаму блоку, у прыватнасці, законапраектам у сферах ЖКГ, будаўніцтва, аховы здароўя.

Курс на развіццё

ЦЭНТРАЛЬНАЙ падзеяй сесіі стала Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Парламенту. Андрэй Юр'евіч спыніўся на яго галоўных раздзелах. Звярнуў увагу, што падмуркам паспяховай дзяржавы з'яўляецца моцная эканоміка. І яна па-ранейшаму грунтуецца на падставе развіцця буйных прадпрыемстваў і вытворчасцей. Сярод вялікіх гігантаў ёсць работа для малога і сярэдняга бізнесу, які дапамагае фарміраваць канкурэнтнае асяроддзе, рост вытворчасці спажывецкіх тавараў, пашыраць сферу паслуг, ствараць рабочыя месцы. У нашай краіне для яго арганізаваны вартыя ўмовы, падтрымка дзяржавы значная. Прэзідэнт заклікае дзейнічаць глабальна. Трэба, каб прадпрымальныя людзі больш увагі надавалі не дробнаму гандлю, а стварэнню новых вытворчасцей.

Магутны драйвер эканомікі краіны – ІТ-індустрыя. Узяты курс на падтрымку ўнікальнага дзелавога клімату для яе прадстаўнікоў і стварэнне камфортнай абстаноўкі для жыцця людзей ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій. Прыярытэтная ўвага нададзена таксама транспарту, будаўніцтву, лагістыцы, турызму, іншым запатрабаваным абласцям дзейнасці.

Законатворчасць

АСОБНА парламентарый засяро- дзіў увагу на рабоце дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па распрацоўцы і прыняцці законапраектаў, якія маюць дачыненне да розных сфер сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця дзяржавы. У Палаце сфарміравана 14 пастаянных камісій. Андрэй Юніцын уваходзіць у склад камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі. Яна ўнесла на разгляд Палаты прадстаўнікоў сем законапраектаў. За падрыхтоўку змяненняў у Закон «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» адказваў Андрэй Юр’евіч. Палажэнне накіравана на пашырэнне практыкі выкарыстання віртуальнага дакументаабарота ў нашай краіне.

ПРАЦУЮЦЬ у рэспубліцы над стварэннем электроннага ўрада. У 2020 годзе пачнуць выдаваць вопытныя ўзоры ІD-карт і выпрабоўваць іх на практыцы. Дзякуючы новаму дакументу беларусы атрымаюць доступ да многіх электронных паслуг дзяржструктур. Напрыклад, з яго дапамогай можна будзе заказаць даведку.

ІD-карты змесцяць некалькі дадаткаў. Ідэнтыфікацыйны – з усімі звесткамі пра чалавека. Крыптаграфічны – гэта электронны лічбавы подпіс, які дазволіць пры дапамозе дзяржаўнай сістэмы ўзаемадзеяння падключацца і працаваць ва ўсіх інфармацыйных рэсурсах. ІD-карты з часам заменяць пашпарт. Па іх беларусы змогуць выязджаць і за мяжу. Знешне картка нагадае банкаўскую, на ёй размесцяцца каляровы і чорна-белы здымкі ўласніка.

ЗМЯНЕННІ і дапаўненні ў Закон «Аб паштовай сувязі», над чым таксама працаваў Андрэй Юніцын, гарантуюць грамадзянам права свабодна перада-  ваць і атрымліваць інфармацыю ў сучасных умовах развіцця краіны, карыстацца шырэйшым пералікам паслуг, больш якасна абслугоўвацца.

У наш час вялікай папулярнасцю карыстаюцца інтэрнэт-магазіны, перыядычна дасылаюць пасылкі і сваякі, якія жывуць у іншай краіне. Так ці інакш даводзіцца стаяць у чэргах у паштовых аддзяленнях сувязі, каб атрымаць заказанае ці адрасаванае. Аднак жыццё не стаіць на месцы, ужо і ў Беларусі пачалі працаваць першыя паштаматы. Гэта вялікія металічныя шафы з ячэйкамі розных габарытаў, прызначаныя для самастойнага атрымання пасылак. Як толькі пакет трапляе ў адну з іх, на тэлефон адрасата прыходзіць смс-паведамленне, дзе пасылку можна забраць. Каб скарыстацца паслугамі такога гаджата, трэба стварыць на сайце «Белпошты» ўласны кабінет і прайсці ідэнтыфікацыю.

Пра работу з выбаршчыкамі

Законатворчая – асноўная дзейнасць парламентарыяў. Не менш важная работа ў акрузе. Андрэй Юр'евіч прадстаўляе інтарэсы выбаршчыкаў Полацкага, Верхнядзвінскага, Міёрскага і Расонскага раёнаў, пасёлкаў Міжрэчча і Баравуха. Тэрыторыя маштабная. Аднак дэпутат пабываў у кожным сельсавеце, у тым ліку нашага раёна, дзе на асабістым прыёме выслухаў грамадзян.

ПАРЛАМЕНТАРЫЙ падзякаваў кіраўніцтву Міёршчыны за актыўнае супрацоўніцтва, у выніку чаго ўдаецца ўдасканальваць заканадаўства і здымаць праблемныя пытанні. Ён і далей гатовы выступаць правадніком інтарэсаў раёна ў Парламенце, адкрыты для прапаноў. Разлічвае на людзей, якія таксама многае могуць. Андрэй Юр'евіч упэўнены, што толькі актыўная сумесная дзейнасць дазваляе знаходзіць аптымальныя і эфектыўныя рашэнні ва ўсіх сітуацыях.

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

Усе інтэрв'ю
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць